Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Звычайны тыдзень (12 лютага), Год А |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
10.02.2017 16:00 |
З Кнігі мудрасці Сіраха пачуем, што Бог адкрывае перад чалавекам два шляхі: жыццё і смерць, і не дае дазволу грашыць. З вялікай любові да чалавека Бог надзяляе яго свабодай чыніць дабро і пазбягаць зла. Сумленне падказвае чалавеку накірунак правільнага выбару. Каментарый да літургіі Пабожны свядомы ўдзел у нядзельнай літургіі — гэта адказ на любоў Хрыста, які запрашае сёння кожнага з нас асабіста наблізіцца да алтара з даверам да крыніцы бязмежнай Божай міласэрнасці. Кожны хрысціянін пакліканы да святасці, і наш Збаўца, Езус Хрыстус, дае нам сёння яшчэ адну магчымасць зрабіць прывільны выбар — верна выконваць Божыя запаведзі, каб атрымаць вялікі Божы дар — вечнае жыццё. Калі мы выконваем Божыя запаведзі, тады мы шчаслівыя. Калі слухаем Божае Слова і з вераю ў сэрцы прымаем Яго, рэалізуючы ў штодзённым жыцці, мы спаўняем Божую волю. Каментарый да літургіі слова З Кнігі мудрасці Сіраха пачуем, што Бог адкрывае перад чалавекам два шляхі: жыццё і смерць, і не дае дазволу грашыць. З вялікай любові да чалавека Бог надзяляе яго свабодай чыніць дабро і пазбягаць зла. Сумленне падказвае чалавеку накірунак правільнага выбару. Шчаслівыя тыя, хто шукае Бога і хто Яго баіцца, хто ходзіць Божымі шляхамі, разважае над Божым словам і прагне ўдасканальвацца ў Божай любові. У Евангеллі паводле Мацвея Езус звяртаецца непасрэдна да сваіх вучняў, дакладна раскрывае ім сэнс і глыбіню Божых запаведзяў і перасцерагае, кажучы, што «калі справядлівасць вашая не пераўзыдзе справядлівасці кніжнікаў і фарысеяў, то вы не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае». Далей Збаўца ўдакладняе: «І няхай будзе слова вашае “так-так”, “не-не”. А што звыш гэтага, тое ад злога», тым самым Хрыстус дае накірунак дзеянням і словам вучняў, а значыць, і кожнаму з нас. Малітва вернікаў Божа Ойча Усемагутны, мы прагнем наследваць Тваіх вучняў і верна выконваць Твае запаведзі, таму цяпер з вераю ўзносім да Цябе пакорныя малітвы:
Праз Хрыста, Пана нашага, Які з Табою і ў еднасці з Духам Святым жыве і валадарыць праз вякі вечныя. Амэн. |
Адноўлена 10.02.2017 16:03 |