Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІI Звычайны тыдзень (15 студзеня), год А |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
13.01.2017 16:33 |
Каментарый да літургіі Нядзельная святая Эўхарыстыя — найвялікшы духоўны скарб хрысціяніна. Бог дае кожнаму з нас асабіста самы вялікі дар: у постацях хлеба і віна мы прымаем сапраўднае святое Цела і найдаражэйшую Кроў Хрыста. «Слова сталася целам і пасялілася між намі, а тым, хто прыняў Яго, дало ўладу стаць Божымі дзецьмі». Усе мы — дзеці Божыя, мы пакліканы быць святлом для тых, хто яшчэ шукае Бога альбо аддаліўся ад Бога праз грэх. Таму збіраемся зараз вакол алтара Хрыста-Збаўцы, каб споўніць Божую волю.
«Зраблю цябе святлом народаў, каб збаўленне Маё дасягнула аж да краю зямлі», — пачуем сёння ў літургіі слова з кнігі прарока Ісаі. Сам Езус Хрыстус выходзіць нам насустрач са сваёй любоўю і міласэрнасцю. Кожны хрысціянін пакліканы да руплівага апостальскага служэння на хвалу Божую і на карысць бліжнім. Бог кліча сёння кожнага з нас абвяшчаць Добрую Навіну пра Збаўленне: «Вось Ягнё Божае, якое бярэ на сябе грэх свету».
Езус Хрыстус дае нам патрэбныя дары і ласкі, адорвае сваім святым спакоем, каб мы маглі несці Божае святло, радасць і супакой тым, хто гэтага патрабуе. Таму аб’яднаемся з Хрыстом у даверлівай малітве да Бога-Айца Усемагутнага: 1. Молімся за святы Каталіцкі Касцёл, каб сярод пераследаў і цяжкасцяў, з якімі ён часта сутыкаецца, заўсёды адважна абвяшчаў Добрую Навіну пра Божую любоў і міласэрнасць. Цябе просім… Божа, наш добры Ойча, Твой Сын даў нам спазнаць любоў, якую Ты адчуваеш да нас. Учыні, каб гэтая любоў перамяняла нашае жыццё і рабіла нас адкрытымі на патрэбы іншага чалавека. Просім Цябе аб гэтым праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. Падрыхтавала Анастасія-Алена Блусянкова |
Адноўлена 13.01.2017 16:38 |