Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на III нядзелю Вялікага посту (19 сакавіка) |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
16.03.2017 14:23 |
Каментарый да літургіі Мы ўсе ахрышчаныя, і ў нас цячэ вада з жывой крыніцы. Яна абмывае наша грэшнае жыццё і асвячае яго. У Трэцюю нядзелю Вялікага посту мы аднаўляем наш запавет з Богам, заключаны падчас хросту, каб яшчэ раз атрымаць жывую ваду, — ласку, якою з’яўляецца сам Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах. Хрыстус хоча спатоліць нашую смагу. Перапросім Бога за тое, што мы часта адыходзім ад крыніцы жывой вады, што ідзём напіцца з дзіравых цыстэрнаў, у якіх вада не можа нават затрымацца.
Хрыстус, размаўляючы з самаранкай пра жывую ваду, якая наталяе смагу, абяцаў ёй дар ласкі хросту. Прадвеснікам гэтага была вада са скалы, якую па просьбе Майсея Бог даў абранаму народу на пустыні. Хрысціяне ў сакрамэнце хросту атрымліваюць ласку Хрыста і дар Святога Духа. Гэта асаблівы знак любові Езуса, які прыйшоў, каб даць людзям жыццё вечнае, ачысціць іх ад віны і збавіць.
Да Бога праз Езуса Хрыста, які можа наталіць нашае прагненне, узнясём нашыя малітвы:
Божа, адары нас сёння сваёю ласкай і выслухай нашыя просьбы, якія з верай Табе прадстаўляем. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. С. Людміла Леўдаровіч MChR |
Адноўлена 16.03.2017 14:26 |