Першае і другое чытанні ілюструюць ісціну аб цесным адзінстве, асабліва калі справа датычыць мужчын і жанчын. Гэтае адзінства шлюбу з'яўляецца святым, таму што было асвечана Богам.
Сёння людзі пакутуюць ад войнаў, нястачы, голаду. Не варта баяцца дапамагаць, маліцца і быць адкрытымі на гэтыя няшчасці, бо сапраўды, як кажа Пан, «не страцім сваёй узнагароды».
Каб мы маглі ў паўнаце ўдзельнічаць у таямніцах збаўлення, мы павінны станавіцца перад Богам у прастаце сэрца, як дзіця, і перапрасіць Айца за зло, якое стала нашым удзелам.
Літургія Божага слова кажа нам сёння пра цярпенне. Як мы чуем з першага чытання, з кнігі прарока Ісаі, Езус Хрыстус сам згаджаецца на цярпенне.
Вера творыць цуды. Чалавек, які верыць у моц і дзеянне Бога, можа атрымаць шмат ласкаў ад Творцы.
Каб выйсці за рамкі абрадаў, патрабуецца шмат высілкаў, шмат дзеяння з боку чалавека. Давайце памятаць пра гэта падчас кожнага рэлігійнага дзеяння, каб наша вера магла прыносіць штодзённыя плады.
Кожны з нас павінен яшчэ раз задаць сабе пытанне: ці выбіраю я Езуса сваім Панам і кіраўніком жыцця? Ці хачу спаўняць Яго волю?
У гэтай Эўхарыстыі просім Пана, каб навучыў нас любіць так, як Ён палюбіў нас. Няхай Езус прыйдзе ў нашыя сэрцы, бо толькі Ён можа ачысціць іх ад неўпарадкаваных схільнасцяў, якія аддзяляюць нас ад Яго любові.
Людзям не хапае дапамогі братоў і звычайнага хлеба, але можна толькі ўяўляць, наколькі бракуе Хлеба, які дае нам Пан.
Пан Бог заўсёды ўмацоўвае нашую слабую веру цудамі. Найбольшым цудам у нашым зямным жыцці з’яўляецца цуд перамянення хлеба і віна ў Цела і Кроў Хрыста.
Літургія слова сёння звяртае ўвагу на праўду, што кожны чалавек, асабліва хрысціянін, мае патрэбу ў хлебе не толькі для жыцця, але і ў хлебе, які падтрымлівае цела і асабліва душу.
Пан запэўнівае нас сёння ў тым, што ёсць з намі ў кожную хвіліну і не пакідае нас адных. Маючы розныя крыўды ў сэрцы, якія ўчынены людзьмі, Ён збярэ нас у любым стане і дапаможа зноў стацца Ягоным статкам.
Сёння Хрыстус даручае нам цяжкую задачу. Мы павінны быць апосталамі Яго любові.
Моц Бога можам адчуць у моманты нашай слабаці і граху. Тады, калі думаем, што Бог далёка ад нас, што нас пакінуў, Ён найбольш блізка да нас.
Божае слова дае жыццё, больш за тое: яно з’яўляецца канкрэтным спосабам жыцця, якое можа зразумець і выбраць толькі чалавек простага сэрца.