Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХХІІ Звычайную нядзелю, Год В (30 жніўня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
28.08.2015 18:03

Каментарый да літургіі

«Захоўвайце і выконвайце іх (запаведзі), бо гэта — мудрасць вашая і розум ваш…»

Сёння ў першым чытанні пачуем вельмі яскравае акрэсленне чалавечай мудрасці – захаванне і выкананне Божых запаведзяў. Гэтымі словамі звяртаецца Майсей да народу Божага, але праз словы Езуса, якія пачуем у Евангеллі, раскрываецца яшчэ большая глыбіня таго, што спрабаваў данесці Майсей. Гаворка ідзе не пра маруднае выкананне традыцыйных абрадаў, але пра жывую веру і каштоўнасці, якія закладзены ў нас Богам.

Каментарый да літургіі слова

«Няма нічога, што магло б, уваходзячы звонку ў чалавека, зрабіць яго нячыстым, але тое робіць чалавека нячыстым, што выходзіць з яго…»

Гэтымі словамі Пан паказаў фарысеям і кніжнікам абмежаванасць іх успрымання традыцый. Не брудны хлеб забруджвае чалавека, які яго спажывае, але брудныя думкі, якія праз словы могуць выходзіць з ягоных вуснаў. Каб выйсці за рамкі абрадаў, патрабуецца шмат высілкаў, шмат дзеяння з боку чалавека. Давайце памятаць пра гэта падчас кожнага рэлігійнага дзеяння, каб наша вера магла прыносіць штодзённыя плады.

Малітва вернікаў

Праз Езуса Хрыста, які ёсць сапраўдным Збаўцам, да Бога Усемагутнага узнясём нашыя малітвы:

  • Умацуй у веры і любові Касцёл свой і падтрымай Папу Францішка і ўсіх біскупаў свету.
  • Дапамагай і ахоўвай тых, хто кіруе дзяржавамі, няхай заўсёды ў сваёй працы трымаюцца Божых запаведзяў.
  • Улі ў сэрцы людзей міласэрнасць і любоў, каб вядзенне войнаў не знаходзіла апраўдання ў іх сэрцах.
  • Падтрымай усіх тых, хто пакутуе ад ваенных здарэнняў.
  • Умацуй хворых і церпячых, каб у Табе знаходзілі палёгку і спакой.
  • Прымі ў сваё Валадарства ўсіх, хто пакінуў гэты свет, каб яны мелі шчасце сузіраць Цябе тварам у твар.
  • Благаславі нас, якія сабраліся ля Твайго алтара, каб ніколі ў нас не забракла моцы і жадання ўзрастаць у веры.


Просім Цябе праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

(PP)

Адноўлена 28.08.2015 19:17
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)