Можна казаць, канешне, што любіш, але паказаць сапраўднасць словаў могуць хіба што толькі ўчынкі. Езус Хрыстус даў нам прыклад любові ахвярнай, сапраўднай, беззаганнай.
Езус Хрыстус кажа вельмі моцныя словы: авечкі Ягоныя ніколі не загінуць і ніхто не зможа вырваць іх з рук Айца Нябеснага.
Нашае сэрца павінна напаўняцца вялікай радасцю ад таго, што наш Бог, наш Створца і Адкупіцель, атуляе кожны дзень сваёй апекай і чыніць цуды ў нашым жыцці.
Божая міласэрнасць – гэта любоў самаадданая, яна невычэрпная і незразумелая для чалавечага розуму.
Давайце ж вучыцца ад першых вучняў Хрыста, якія з сапраўднай адданасцю і любоўю бягуць шукаць Езуса, яшчэ не ведаючы, што Ён сапраўды ўваскрос! Спяшаймася жыць так, як гэта наказаў нам Бог.
Святой літургіяй у Пальмовую нядзелю мы распачынаем Вялікі тыдзень – апошні тыдзень Вялікага посту, калі асаблівым чынам разважаем пра муку Пана, пра таямніцу смерці і ўваскрасення нашага Збаўцы – Езуса Хрыста.
Мы павінны кожнаму даваць шанец перамяніць сваё жыццё. Як жа часта мы даем адзнаку іншаму і не можам паверыць, што ён можа змяніцца.
Заўсёды першы крок да нас робіць Бог, багаты ў сваёй міласэрнасці. Прымірэнне і любоў з’яўляюцца Яго воляй, якія ляжаць у аснове дзеяння чалавека, які хоча ізноў вярнуцца да Бога і быць з Ім.
У Евангеллі сёння сам Езус прамаўляе да нас на першы погляд жорсткімі словамі: «калі не пакаецеся, усе таксама загінеце». Ці ж з’яўляецца гэта спробай запалохаць?
Вялікі пост – перыяд навяртання, час супакою і духоўнай цішыні. Мы прыходзім сёння ў святыню на нядзельную літургію, каб падзякаваць Богу Усемагутнаму за асаблівы час выпрабаванняў нашай хрысціянскай веры.
Час Вялікага посту з’яўляецца для нас часам пакаяння і навяртання. Таксама ён павінен нас наблізіць да Бога і дапамагчы нам узгадаць уласную мізэрнасць у параўнанні са Стварыцелем.
Толькі прыняцце Езуса, які з'яўляецца найбольшым дабром і любоўю, можа гарантаваць чалавеку шчасце. Выбар Езуса – гэта выбар шчасця, якое не праходзіць тут, на зямлі, але трывае назаўжды.
Сёння словы святога Паўла накіроўваюць нас да больш глыбокага асэнсавання таямніцы любові, дасканалым прыкладам якой ёсць сам Бог.
Мы маем вечнае жыццё, калі з пашанаю і ў пакоры прымаем Хрыстовае Цела, бо мы ўсе напоены адным Духам, ахрышчаны ў Хрыста, складаем Ягонае Цела, а паасобку мы – часткі Божага Цела.
Сёння падчас літургіі слова можам паразважаць над таямніцай паклікання ў жыцці кожнага чалавека. Кожны з нас мае сваё заданне, падобна як ва ўрыўку з Евангелля.