Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі на Пальмовую нядзелю або Нядзелю Мукі Пана (20 сакавіка), Год С
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
17.03.2016 17:31

Каментарый да літургіі

Святой літургіяй у Пальмовую нядзелю мы распачынаем Вялікі тыдзень – апошні тыдзень Вялікага посту, калі асаблівым чынам разважаем пра муку Пана, пра таямніцу смерці і ўваскрасення нашага Збаўцы – Езуса Хрыста. Прыходзім у святыню, каб сёння праславіць Бога за ўсё, што Ён учыніў па міласэрнасці сваёй у нашым жыцці: за ўсе выпрабаванні, радасці і смуткі, перамогі і паражэнні, за наша асвячэнне і надзею на збаўленне.

Літургічнае адзенне святара чырвонага колеру нагадвае нам у гэты дзень, што крыжовая ахвяра Хрыста і Яго перамога над смерцю вельмі моцна злучаны між сабой.

Каментарый да літургіі слова

Літургічныя чытанні канцэнтруюць нашу ўвагу на тым, што той, хто сябе прыніжае, заўсёды будзе ўзвышаны Богам і ўзнагароджаны за сваю пакору, цярплівасць і паслухмянасць волі Божай. Сам Езус Хрыстус нам паказвае гэта праз свой уласны прыклад.

З паслання апостала Паўла да Філіпянаў мы пачуем: “Езус Хрыстус, будучы ў постаці Бога, не палічыў патрэбным быць нароўні з Богам, але выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі, прыпадобніўшыся да людзей”. Езус прынізіў сябе ажно да смерці крыжовай дзеля хвалы Бога Айца і праз сваё прыніжэнне адкрыў нам, слабым грэшным людзям, шлях да збаўлення.

Літургія мукі Пана паказвае нам найвялікшы скарб – бескарыслівую любоў Бога да ўсяго чалавецтва. Любоў моцна злучана з цярпеннямі. Смерць вядзе да жыцця, але любоў не памірае, яна – уваскрасае. Любоў адчыняе брамы Міласэрнасці, таму што не шукае свайго, а клапоціцца пра збаўленне свету.

Малітва вернікаў

Езу Хрыстэ – святло свету! Ты прыйшоў паклікаць нас, грэшнікаў, да пакаяння і навяртання сэрца, каб мы не хадзілі больш у глыбокай цемры, але ў Табе адзіным мелі праўдзівае святло, таму з вялікім даверам узносім зараз да нашага Нябеснага Айца свае малітвы:

1. Молімся за Айца Святога і ўсё духавенства, каб прыкладам свайго самаахвярнага пастырскага служэння дапамагалі вернікам духоўна ўзрастаць у веры, надзеі і Божай любові. Цябе просім…
2. Молімся за хрысціян усяго свету, асабліва за тых, якія церпяць пераслед за веру, каб імкнуліся да адзінства і супольнага дабра – узаемаразумення, згоды і дасканалай любові да бліжніх. Цябе просім…
3. Молімся за спаведнікоў, якія асабліва цяпер, падчас Вялікага посту, яднаюць душы людзей з міласэрным Богам; дай ім, Езу, сілы для працы і ўмацуй дарамі Святога Духа. Цябе просім…
4. Молімся за тых, хто зараз рыхтуецца да сакрамэнту пакаяння і паяднання, дапамажы ім, міласэрны Хрыстэ, у поўнай праўдзе адкрыць свае сэрцы на прыняцце прабачэння і дай ласку навяртання. Цябе просім…
5. Молімся за тых, хто знаходзіцца ў розных залежнасцях, каб з дапамогаю ласкі Божай змаглі падняцца над сваімі слабасцямі і адчуць любоў Бога і бліжніх. Цябе просім…
6. Молімся за душы, церпячыя ў чыстцы, каб, абмытыя Вадою і святою Крывёю, якая выплыла з Найсвяцейшага Сэрца Езуса на крыжы, яны змаглі ўвайсці ў брамы Міласэрнасці Валадарства Божага. Цябе просім…
7. Молімся за нас, сабраных на святой Эўхарыстыі, каб, разважаючы над таямніцамі пакутаў, смерці і ўваскрасення Хрыста, мы яшчэ больш змаглі ўсвядоміць наша пакліканне да святасці. Цябе просім…

праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Анастасія-Алена Блусянкова

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)