Каментарый да літургіі
“А цяпер трываюць вера, надзея і любоў — гэтыя тры, але найбольшая з іх любоў”
Любоў, любіць – гэтыя словы мы чуем ад самага пачатку жыцця. Любоў бацькоўская, пазней паміж нарачонымі і сужэнцамі, яшчэ пазней – ужо да сваіх дзяцей і ўнукаў. Мы нібы ведаем, што азначаюць гэтыя пачуцці, нібы нясем іх у навакольны свет. Сёння ж словы святога Паўла накіроўваюць нас да больш глыбокага асэнсавання таямніцы любові, дасканалым прыкладам якой ёсць сам Бог.
Каментарый да літургіі слова
“Пан намасціў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім, паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным”
Заўсёды складана быць аўтарытэтам для людзей, якія бачылі цябе з маленства. Добры прыклад – кожная сям’я, дзе прынамсі патрэбен нейкі час на асэнсаванне “даросласці” дзіцяці і таго, што яно кажа. Не кажучы ўжо пра знаёмых з пазасямейнага кола. Нешта падобнае чытаем сёння і ў Евангеллі, дзе Езус быў не выключэннем з правілаў на сваёй радзіме.
Малітва вернікаў
Да Бога Усемагутнага, у Тройцы Адзінага, узнясём пакорныя малітвы:
- Молімся за Святы Касцёл, каб адорваў людзей верай, надзеяй і любоўю.
- Молімся за Папу Францішка і ўсіх біскупаў свету, каб не стамляліся несці Святло Хрыста людзям.
- Молімся за сужэнцаў, каб Уваскрослы Хрыстус быў для іх Крыніцай узаемнай любові.
- Молімся за ўсіх хрысціян, якія церпяць ад пераследу, каб мелі моцную надзею ў Богу і падтрымку ад людзей.
- Молімся за нас, тут сабраных, каб штодня стараліся нанова адкрываць і спазнаваць таямніцы веры, надзеі і любові.
Божа, выслухай нашыя малітвы, які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн. Рэгіна Рудкоўская
|