Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год С (24 красавіка)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
22.04.2016 21:37

Каментарый да літургіі

“Няхай сыны чалавечыя даведаюцца пра Тваю магутнасць *
і пра веліч славы Твайго Валадарства.
Валадарства Тваё — валадарства ўсіх вякоў, *
і панаванне Тваё — з пакалення ў пакаленне”.


Велікодны час яшчэ працягваецца, а яго трываласць падкрэслівае патрэбу большага разважання ў сэрцах над справамі кожнага з нас. Апосталы кіруюцца ў доўгія падарожжы, сведчаць пра Божую любоў і апавядаюць усяму свету пра адкупленне, якое мы спазнаем праз Езуса Хрыста. Так і кожны з нас можа браць прыклад з апосталаў і паказваць тое, што ўчыніў і што чыніць Пан у штодзённым жыцці чалавека.

Каментарый да літургіі слова

“Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго”.

Любіць – вельмі няпростая справа. Можна казаць, канешне, што любіш, але паказаць сапраўднасць словаў могуць хіба што толькі ўчынкі. Езус Хрыстус даў нам прыклад любові ахвярнай, сапраўднай, беззаганнай. Зразумела, што для звычайнага чалавека няпростай задачай можа стаць любоў такога ж тыпу, але дзеля гэтага і дадзена жыццё, каб масімальна набліжацца да ідэалу любові, якая нам прадстаўлена самім Богам.

Малітва вернікаў

У першы дзень тыдня пакорна просім Пана Бога нашага:

  • Адары нашага Папу Францішка і ўсіх біскупаў свету мудрасцю ў іх пастырскім служэнні.
  • Дадай уладам усіх краін разважлівасці ў дзеяннях, каб усё рабілі для дабрабыту грамадзян.
  • Даручаем Табе ўсіх церпячых і хворых, дадай ім вытрымкі і вернасці Табе.
  • Прымі ў сваё Валадарства ўсіх, хто пакінуў гэты свет, няхай цешацца з Табой у вечнасці.
  • Благаславі нам, прысутным ля Твайго алтара, каб вучыліся сапраўднай любові праз рэалізацыю Евангелля ў сваім жыцці.


Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Падрыхтавала Рэгіна Рудкоўская

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)