Каментарый да літургіі
Чалавек тут, на зямлі, з'яўляецца прыладай Бога, калі выконвае ўчынкі любові. Толькі любоў робіць чалавека каштоўным і прыгожым стварэннем.
Бог у сваёй дабрыні сабраў нас сёння ля крыніцы любові, да Эўхарыстыі. Ён сам прысутнічае сярод нас, але таксама хоча аб'яднацца з намі праз сваё Слова, Цела і Кроў.
Каб з'яднацца з Творцам у сакрамэнце любові, якой з'яўляецца Эўхарыстыя, прызнаем сваю грэшнасць, бо толькі Бог можа ператварыць сум у радасць, грэх у ласку.
Каментарый да літургіі слова
Толькі прыняцце Езуса, які з'яўляецца найбольшым дабром і любоўю, можа гарантаваць чалавеку шчасце. Выбар Езуса – гэта выбар шчасця, якое не праходзіць тут, на зямлі, але трывае назаўжды.
Давайце адкрыем нашыя сэрцы на Слова Божае ў нашым жыцці.
Малітва вернікаў
Добраму Богу, які напаўняе нашыя сэрцы сваёй ласкай, прадставім нашыя просьбы:
1. Молімся за Касцёл Святы, каб у сённяшнім свеце абвяшчаў Евангелле і вёў усе народы да збаўлення. Цябе просім... 2. Молімся за Айца Святога, біскупаў і святароў, каб, напоўненыя моцаю Духа Святога, кіравалі Касцёлам. Цябе просім... 3. Молімся за хворых, бедных і самотных, каб сустрэлі на сваёй дарозе жыцця людзей, якія змогуць ім дапамагчы. Цябе просім... 4. Молімся за памерлых, каб дасягнулі шчасця прабывання ў Валадарстве Нябесным. Цябе просім... 5. Молімся за нас, сабраных вакол алтара Пана, каб мы, перамененыя Божым словам і Хлебам Эўхарыстычным, моцна трывалі ў веры. Цябе просім...
Божа, выслухай нашыя малітвы, якія Табе з верай прыносім. Праз Хрыста, Пана нашага.
С. Людміла Леўдаровіч MChR
|