Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V нядзелю Вялікага посту, Год С (13 сакавіка)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
10.03.2016 12:14

Каментарый да літургіі

Езус пакінуў нам прыклад сапраўднай любові, гэта значыць аддаць сваё жыццё дзеля іншага чалавека. Святая Імша з’яўляецца непасрэдным успамінам гэтага моманту. Тут мы можам вучыцца не “кідаць камяні” ў іншых, а пытацца ў Езуса: “А Ты што скажаш?” Усе нашыя абвінавачванні, крыўды мы павінны  пакінуць перад дзвярыма святыні, каб з чыстым сэрцам наблізіцца да Стала Слова і Эўхарыстычнага Стала, каб накарміць нашую душу. Прабачэнне і любоў з’яўляюцца ўмовай добрага перажывання нядзельнай літургіі.

Каментарый да літургіі слова


“Хто з вас без граху, няхай першы кіне ў яе камень”


Сёння ў літургіі слова Бог нас вучыць прабачэнню і іншаму позірку на грэх якогасьці чалавека. “Не ўспамінайце былога і не разважайце пра мінулае”, - чуем у першым чытанні. Калі набліжаемся да нашага бліжняга, нават калі яго грэх з’яўляецца нам вядомым, асцерагаймася пастаяннага асуджэння і перадузятасці. Мы павінны кожнаму даваць шанец перамяніць сваё жыццё. Як жа часта мы даем адзнаку іншаму і не можам паверыць, што ён можа змяніцца.

У другім чытанні чуем словы апостала Паўла: “Браты, я не лічу, што ўжо атрымаў гэта, але толькі забываю тое, што за мною, і сягаю да таго, што наперадзе”. Кожны з нас мае за сабою нейкія грахі, слабасці, дрэнныя схільнасці, але трэба ісці наперад. Ісці не сваёй сілаю, але сілаю Езуса. Ён большы і мацнейшы за ўсе нашыя грахі. Сваёй Крывёю Ён нас падняў з грахоў. Таму трэба даваць шанец змяніцца і іншым людзям.

Езус сказаў жанчыне, якую абвінавацілі ў чужалостве: “Я не асуджаю цябе; ідзі, і адгэтуль больш не грашы”. Сёння таксама і кожны з нас чуе гэты Голас. Можам, поўныя радасці, ісці абвяшчаць міласэрнасць Бога, але нельга яе затрымаць толькі для сябе, трэба міласэрным вокам глядзець таксама на нашых бліжніх.
 
Малітва вернікаў

Міласэрнаму Богу, які прабачае кожнаму яго грэх, даверым нашыя малітвы.

1. Молімся за Касцёл святы, каб кожны грэшнік не баяўся прыйсці праз яго да міласэрнага Айца. Цябе просім...
2. Молімся за людзей, якія жывуць у цяжкім граху, каб сустрэлі Хрыста, які сваёй Крывёю змывае кожную слабасць і грэх. Цябе просім...
3. Молімся аб духоўным плёне пасля рэкалекцый, якія праводзяцца ў час Вялікага посту, каб яны былі адновай у кожнай парафіі. Цябе просім...
4. Молімся за тых, хто асуджае іншых і не дае магчымасці выправіць жыццё, каб праз прыклад сённяшняга ўрыўка Евангелля маглі іншым вокам глядзець на бліжніх. Цябе просім...
5. Молімся аб супакоі вечным для нашых блізкіх памерлых, каб маглі цешыцца ў Нябесным Валадарстве. Цябе просім…
6. Молімся за нас саміх, каб час Вялікага посту стаў часам прабачэння і прымірэння ў нашым жыцці. Цябе просім...

Божа, выслухай нашыя пакорныя просьбы. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Таццяна Гмыза SJE

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)