Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІV Нядзелю Адвэнту (18 снежня) |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
14.12.2016 16:06 |
Каментарый да літургіі Няхай жа Божае слова нядзельнай літургіі дапаможа нам паставіць на першае месца самыя важны рэчы і справы — справы душы, і тады нам хопіць часу і сілаў на падрыхтоўку да святаў. Часам у нашым жыцці настаюць моманты, якія цяжка прыняць і зразумець, і ў такія хвіліны вельмі складана згаджацца з Божай воляй. Тады нам неабходна кіраўніцтва і дапамога Духа Святога. Анёл Пана тлумачыць Юзафу ў сне, што і як будзе адбывацца. Застаецца толькі бязмежна даверыцца Божаму Провіду. Таму сёння ў нашых цяжкіх і складаных сітуацыях будзем прасіць дару мудрасці Божай, будзем трываць у паслухмянасці Божай волі і прасіць заступніцтва і дапамогі святога Юзафа. Да Бога, крыніцы нашай радасці, які запрашае нас на Эўхарыстыю, скіруем нашыя просьбы:
Просім Цябе, Божа, выслухай нашыя просьбы, якія ў пакоры да Цябе скіроўваем. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. |
Адноўлена 14.12.2016 17:14 |