Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Звычайны тыдзень (5 лютага), Год А |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
02.02.2017 10:49 |
Свет патрабуе святла праўды і солі дабра. Мы ўсе павінны быць святлом і соллю, каб людзі маглі пазнаць праўду і, умацаваныя дабром, праслаўлялі Бога. Падчас Эўхарыстыі Хрыстус асвятляе сваёй праўдай і корміць сваім Целам усіх, хто хоча памнажаць дабро на зямлі і служыць праўдзе. Грэх — гэта цемра. У нас існуе таксама шмат цемры. Перапросім Бога за грахі, каб нашае жыццё адкрылася на Яго святло і стала соллю для зямлі. Каментарый да літургіі слова Езус дае сваім вучням заданне быць соллю зямлі і святлом свету. Соль — гэта добрае жыццё і служэнне бліжняму, а святло — гэта праўда, абвешчаная і вызнаваная — так можна інтэрпрэтаваць сённяшняе Евангелле, супастаўляючы яго з першым чытаннем з кнігі прарока Ісаі. Апостал Павел быў соллю і святлом праз ахвярнае жыццё і прапаведванне Укрыжаванага Хрыста. Малітва вернікаў Добраму Богу, які напаўняе нашыя сэрцы сваёй ласкай, прадставім нашыя просьбы:
Цябе просім... Божа, выслухай нашыя малітвы, якія да Цябе з верай скіроўваем. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. |
Адноўлена 02.02.2017 10:54 |