Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на пачатак Вялікага посту, Год А (1 сакавіка) |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
27.02.2017 16:53 |
Сёння распачынаем чарговы Вялікі Пост у нашым жыцці. Заўсёды з новым этапам мы звязваем нейкія ідэі, сілы і жаданні. Але ці пытаемся мы ў Бога, што хоча Ён, каб мы зрабілі ў нашым жыцці? Можа, Ён мае свой план для нас у гэты перыяд? Канешне, пост — гэта ў першую чаргу адмова ад нечага. Напэўна, праблема сённяшняга дня — гэта інтэрнэт, тэлефон, сацыяльныя сеткі. Можа, не можам пачуць голас Хрыста, таму што ўвесь свой час праводзім там? Навяртанне немагчымае без добрых учынкаў — неабавязкова вялікіх, бо гэта могуць быць дробныя справы, якія мы робім са шчырым сэрцам. Самае ж галоўнае — даверыць Пану Богу гэты час і не перашкаджаць Яму дзейнічаць. Няхай Дух Святы кіруе нашым жыццём і нашым часам! Малітва вернікаў Распачынаючы час вялікага Посту, поўныя запалу, узнясём свае малітвы і просьбы:
Узглянь, Пане, на нас, якія стаяць перад табою, і абудзі ў нашых сэрцах імкненне да святасці. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн. |
Адноўлена 27.02.2017 16:57 |