Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XI Звычайную нядзелю (14 чэрвеня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
10.06.2015 17:40

Каментарый да літургіі

У кожным чалавеку Бог сее насенне, якое найменшае з усяго насення на зямлі. Слова Божае з’яўляецца зернем, кінутым Богам у глебу чалавечага сэрца, якое будуе Божае Валадарства ўжо тут, на зямлі. Божае Валадарства - гэта валадарства праўды, супакою, справядлівасці і любові, пасеянае праз словы Евангелля, як гарчычнае зерне, якое мае сілу росту.

Сустракаючыся на Эўхарыстыі, Касцёл абнаўляе ў сабе Валадарства Божае праз слуханне Слова Божага, якое мае моц паўторна расці ў сэрцах людзей.

На пачатку святой Імшы перапросім Бога за тое, што мы не заўсёды гатовыя слухаць Яго словы, якія Ён кіруе канкрэтна да нас.

Каментарый да літургіі слова

Цяпер прыйшоў час, каб Езус Хрыстус, Сейбіт Слова Божага, кінуў зерне ва ўрадлівую глебу чалавечага сэрца. У сэрцы кожнага чалавека, часам вельмі глыбока, схаваны пласт надзвычай урадлівай, добрай, высакароднай зямлі. Бог у яе кідае насенне, якое развіваецца непрыкметна для іншых, нават часамі для самога чалавека, але заўсёды відочна для Бога.

Давайце адкрыем нашыя сэрцы на Слова Божае ў нашым жыцці.

Малітва вернікаў

Да Бога, які заўсёды нас выслухоўвае, з верай узнясём нашыя просьбы:

1. Молімся за Касцёл Святы, каб у сённяшнім свеце абвяшчаў Евангелле і вёў усе народы да збаўлення. Цябе просім...
2. Молімся за Айца Святога, біскупаў і святароў, каб, напоўненыя моцаю Духа Святога, кіравалі Касцёлам. Цябе просім...
3. Молімся за сем’і, каб, моцныя Богам, выхоўвалі дзяцей паводле хрысціянскіх каштоўнасцяў. Цябе просім...
4. Молімся за хворых, бедных і самотных, каб сустрэлі на сваёй дарозе жыцця людзей, якія змогуць ім дапамагчы. Цябе просім...
5. Молімся за памерлых, каб дасягнулі шчасця прабывання ў Валадарстве Нябесным. Цябе просім...
6. Молімся за нас, сабраных вакол алтара Пана, каб мы, перамененыя Божым Словам і Хлебам Эўхарыстычным, моцна трывалі ў веры. Цябе просім...

Божа, выслухай нашыя малітвы, якія да Цябе з верай прыносім. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Людміла Леўдаровіч MChR

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)