Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VII Велікодную нядзелю (17 мая)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
16.05.2015 00:05

Каментарый да літургіі

“Благаславі, душа мая, Пана, *
і ўсё нутро маё, імя Яго святое.…”


Велікодны час у нашым жыцці - гэта незвычайны момант, у якім падкрэсліваецца трывалая радасць. Мы ўжо маем найважнейшую вестку – Хрыстус уваскрос! І цяпер ужо ўсё не будзе як раней, а па-новаму. Нават прырода падказвае сваім абуджэннем ад зімовага сну, што самае лепшае і прыгожае адкрыта перад намі з гэтай таямніцай.

Каментарый да літургіі слова


“Ойча святы, захавай іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне, каб яны былі адно, як і Мы…”


Надзвычай кранальны маналог можна пачуць у сённяшнім Евангеллі. Езус звяртаецца да Айца з клопатам і хваляваннем, гледзячы на сітуацыю ў свеце. “Каб яны былі адно…” На працы – адным калектывам, дома – адной сям’ёй, у Касцёле – адной парафіяй, у свеце – адной супольнасцю з адной верай, якую прынёс і адкрыў у паўнаце Пан.

Малітва вернікаў


У першы дзень тыдня пакорна просім Пана Бога нашага:

  • Адары нашага Папу Францішка і ўсіх біскупаў свету мудрасцю ў іх пастырскім служэнні.
  • Дадай уладам усіх краін разважлівасці ў дзеяннях, каб усё рабілі для дабрабыту і бяспекі грамадзян.
  • Даручаем Табе ўсіх церпячых і хворых, дадай ім вытрымкі і вернасці Табе.
  • Молімся аб еднасці для ўсіх хрысціянаў.
  • Просім аб благаслаўленні і падтрымцы для ўсіх сужонкаў.
  • Прымі ў сваё Валадарства ўсіх, хто пакінуў гэты свет, няхай цешацца з Табой у вечнасці.
  • Благаславі нас, прысутных ля Твайго алтара, каб вучыліся быць адным цэлым Касцёлам Божым.


Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Рэгіна Атрашкевіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)