Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
08.12.2016 07:35 |
Каментарый да літургіі Каментарый да літургіі слова Сёння ў літургіі слова мы бачым паставы дзвюх жанчын: Еву, якая не паслухала Бога, і Марыю, якая стала прыкладам паслухмянасці для ўсяго свету. Перад намі заўсёды стаіць выбар, слухаць словы Бога, давяраць Яму, ці хацець стаць «як Бог». Сённяшняя ўрачыстасць паказвае нам прыклад чалавека, які ўсю сваю надзею, усё сваё жыццё аддаў у рукі Божага Провіду. Адказ Марыі — «няхай мне станецца паводле Твайго слова» — павінен стаць для хрысціяніна дэвізам яго жыцця. Будзем прасіць Беззаганную Маці, каб вучыла нас пакоры і бязмежнаму даверу Богу.Малітва вернікаў
Пане Божа, прымі і выслухай нашыя малітвы, якія мы ўзносім да Цябе праз заступніцтва Беззаганнай Маці, Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. |
Адноўлена 05.12.2016 17:41 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.