«Сексуальная адукацыя» ў духу, які супярэчыць хрысціянскім прынцыпам, хутчэй павялічвае колькасць падлеткавых цяжарнасцяў, чым скарачае іх. Пра гэта сведчыць нядаўна апублікаванае даследаванне.
Артыкул «Эфект скарачэння выдаткаў на падлеткавую цяжарнасць» у часопісе The Journal of Health Economics прааналізаваў даныя з Англіі — перад і пасля таго, як урад знізіў фінансаванне праграмы па сексуальнай адукацыі, якая была заснавана на антыхрысціянскіх падыходах і прапагандзе ўжывання кантрацэпцыі.
Высветлілася, што ў выніку скарачэння выдаткаў колькасць падлеткавых цяжарнасцяў знізілася на 42,6 працэнта. Брытанскае Бюро нацыянальнай cтатыстыкі паведаміла, што толькі за мінулы год паказчык скараціўся на 8,7 працэнта. Такім чынам, лічба цяжарнасцяў у школьніц упала да самага нізкага ўзроўню з 1969 году. Вучоныя лічаць, што прапаганда кантрацэпцыі і пашырэнне «сексуальных ведаў» у школах хутчэй спрыялі небяспечным сексуальным паводзінам хлопцаў і дзяўчат.
«Кантрацэпцыя скарачае рызыку цяжарнасцяў у выніку сексуальных кантактаў, якія б адбыліся і так, аднак можа павялічваць колькасць саміх такіх кантактаў сярод школьнікаў, спрыяць больш ранняму пачатку сексуальнага жыцця», — гаворыцца ў даследванні.
«Праграмы "сексуальнай адукацыі" спрыяюць нармалізацыі падлеткавай сексуальнай актыўнасці... У той жа час гэтыя праграмы нават не прапануюць дзецям устрымлівацца ад сексу да шлюбу. У выніку яны павялічваюць рызыку падлеткавай цяжарнасці», — адзначнае Скот Флепс, прадстаўнік арганізацыі «Партнёрства дзеля адукацыі ў сферы чыстасці і шлюбу».
(lifesitenews.com/cath/alg)
|