Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Белы фестываль»: дапаможам талентам моладзі з абмежаванымі магчымасцямі
Дапаможам патрабуючым
04.06.2013 09:30

31 мая напярэдадні Дня дзіцяці адбыўся «Белы фестываль». У ім прыняла ўдзел моладзь з майстэрні «Цёплы дом», якая разам са студэнтамі Інстытута культуры падрыхтавалі праграму фестывалю. 

 Працу грамадскай сацыяльнай майстэрні «Цёплы дом» арганізавалі бацькі дзяцей «Беларускай асацыацыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам».

 У майстэрні, якая працуе кожны дзень з 14.00 да 16.00, створаны ўмовы для развіцця творчых здольнасцей маладых людзей. На жаль, такая праца вельмі цяжкая для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Не кожны можа зрабіць выраб ад пачатку да канца, некаторым не хапае стараннасці, уседлівасці. Многія развіваюць свае здольнасці, але мала хто можа знайсці афіцыйную працу. Гэта стала нагодай для стварэння ў 2007 годзе паліграфічнай майстэрні «Арт-ідэя», дзе, між іншым, працуюць маладыя людзі з рознымі абмежаваннямі.

Тут можна замовіць розныя блакноты, канверты, брашуры, візіткі, а таксама набыць паштоўкі і сувеніры, зробленыя ў майстэрні «Цёплы дом».
На жаль, толькі 20 чалавек са 123 можа працаваць у майстэрні: памяшканне вельмі маленькае і патрабуе рамонту, а аплачваецца за кошт членскіх узносаў. Сюды можна прыносіць усё, што «ляжыць не на тым месцы»: кавалачкі матэр’ялу, бутэлькі цікавай формы (з іх можна зрабіць вазы), стужкі, пацеркі, бісер, клей, каляровую паперу.

Дзякуючы працы і цярплівасці працаўнікоў і валанцёраў майстэрні, маладыя людзі маюць магчымасць выйсці з дома і паказаць сябе і свае працы свету. «Кожны чалавек адчувае хваробу і боль: любоў да церпячых з’яўляецца знакам і мерай узроўню цывілізацыі і развіцця народа» (Ян Павел II, Пасланне на I Міжнародны дзень хворага, 1993 год).

Калі вы жадаеце аказаць дапамогу маладым людзям з абмежаванымі магчымасцямі або замовіць штосьці ў «Арт-ідэі» ці набыць у майстэрні, звяртайцеся па тэлефонах:

+375 17 306 54 49, +375 29 754 84 39, Наталля Амплеева — старшыня БАДІМІ,
або непасрэдна па адрасе:
вул. Рабкораўская 2/21, г. Мінск.


Больш інфармацыі на сайце:
artideja.by

Людміла Бурлевіч

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.