Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрысціянская сям'я. Старонка Віталя Булыгі
Віталь Булыга — католік, муж адной і адзінай жонкі Ірыны, бацька дваіх дачок: Вікторыі і Кацярыны. Нарадзіўся і вырас у г. Баранавічы. Прафесійная дзейнасць — псіхолаг. Спецыялізацыя ў галіне сямейнай псіхалогіі. Кансультант па пытаннях шлюбу і сям’і. У жаночай кансультацыі ў Баранавічах — кансультант па пытаннях цяжкіх жыццёвых сітуацый, дзе ў рамках абароны жыцця і сям’і аказваецца духоўна-псіхалагічная дапамога, падтрымка і кансультаванне для жанчын, якія жадаюць зрабіць аборт, і іх сем’яў. Аўтар шэрагу асветніцкіх артыкулаў і рэцэнзаваных адукацыйных курсаў актыўнага навучання.

Сузалежнасць — нябачны забойца
28.08.2012 12:00

Магчыма, вы нават не здагадваецеся, што хімічная залежнасць — гэта хвароба. На яе хварэюць як мужчыны, так і жанчыны, падлеткі і пенсіянеры. Яна знішчае здароўе не толькі бедных або сярэдніх слаёў насельніцтва, але і багатых. Яна мае мноства імёнаў, такіх як: алкагалізм, наркаманія, таксікаманія і іншыя.

 
Галоўны вораг сям’і. Частка 3: «Я — жонка алкаголіка»
16.01.2012 14:55

«Жыве дзяўчынка і ў сваіх марах і фантазіях чакае і марыць хутчэй сустрэць свайго прынца на белым кані і, нарэшце, збегчы з гэтай абрыдлай хаты. Менавіта таму яна такая далікатная, чулая і спагадная да любога мужчыны, які першы яе абдыме, прылашчыць і абагрэе... Такая дзяўчына калі пакахае, то да канца — на ўсё жыццё. Яна здольная ахвяраваць усім — часам, прэстыжам, прыгажосцю, жаноцкасцю, абы яе каханаму было добра».

 
Галоўны вораг сям’і. Частка 2: «Я не алкаголік»
27.12.2011 16:41

«Я не алкаголік. Бо алкаголік — гэта брудная, бясполая істота, якая апусцілася, што ляжыць у канаве ці дзесьці ў кустах, пад плотам. А я не алкаголік. У мяне ёсць жонка, машына, кватэра, добрая праца. У мяне нічога не баліць. У мяне ёсць двое дзяцей. Я не алкаголік, бо ад алкаша брыдка смярдзіць, а я пахну добра; алкаголікі абадраныя і вашывыя, а я чыста апрануты, выпрасаваны і дагледжаны. Які з мяне алкаголік?»

 
Галоўны вораг сям’і. Частка 1
19.12.2011 16:15

Большасць людзей ужываюць алкаголь проста таму, што гэта з’яўляецца незразумелай традыцыяй нашага беларускага грамадства. Сёння кніжныя прылаўкі мільгаюць складанкамі тостаў на ўсе выпадкі жыцця. Аналізуючы падобныя выданні, разумееш: што б ні рабіў чалавек, дзе б ён ні знаходзіўся — заўсёды ёсць нагода выпіць.

 
Бацька, маці і дзіця — найвялікшая задума Стварыцеля
14.10.2011 15:28

Сёння сучасная беларуская сям’я характарызуецца такімі крызіснымі праявамі, як: зніжэнне нараджальнасці і павышэнне смяротнасці, рост колькасці сем’яў групы рызыкі ці няшчасных сем’яў, зніжэнне ўзроўню здароўя, рост разводаў, няпоўных сем’яў, высокая лічба абортаў.

 
Папярэдняя дэгустацыя, ці сямейны развод
05.10.2011 15:39

«Гэта скрыжаванне дзвюх дарог, на якім мы спыніліся перад выбарам: ці змагацца за нашу сям'ю, у жыцці якой утварылася нечаканая прорва, ці змірыцца, што спроба не атрымалася, і паспрабаваць усё пачаць спачатку. Але ў іншым месцы і з іншым чалавекам?»

 
Скончым гутаркі і пачнём наладжваць сувязь
29.09.2011 10:29

Калі двое людзей становяцца мужам і жонкай, у сваю сям’ю яны абое прыносяць з сабой асабістае мінулае, культуру, манеру зносін. Два розныя стылі жыцця, два жыццёвыя вопыты і два лёсы зліваюцца ў адно цэлае. Але калі муж ці жонка не валодаюць навыкамі зносін і ўменнем разумець адно аднаго, то блізкіх адносін паміж імі не атрымаецца.

 
Сэнс жыцця і смерці вачыма дзіцяці
15.09.2011 12:35

З разважанняў навукоўца: «Кожны вырашае асноўную задачу сэнсу свайго жыцця: „Хаатычнасць і прадвызначэнне пануюць у сусвеце?“».

 
Чаму мы не прабачаем
01.09.2011 12:10

«І адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым…» — гэтыя словы з малітвы Панскай, якімі многія з нас моляцца штодня, з’яўляюцца заклікам, заклікам да прабачэння. Але ці ўмеем мы прабачаць? Ці ўмеем мы прыняць слабасці, як свае, так і бліжняга?

 
Куды імчыцца сучасная сям'я?
22.08.2011 14:40

Назіраючы штодня за сучаснай сям’ёю, аналізуючы мноства гісторый сямейных дысфункцый, узіраючыся ў чыннікі развалу сям’і, вынікамі якіх з’яўляюцца разводы, аборты, безбацькоўства і іншае, мімаволі ўсплывае непрыемная асацыяцыя, што сучасная сям’я — гэта хуткасны цягнік, які імчыцца без прыпынкаў, экспрэсам. Але куды?

 


Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.