Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рубрыка Ватыканскага радыё

Развянчанне міфаў у сферы адносін паміж Касцёлам і светам, адказы на спрэчныя гістарычныя пытанні, аналіз «чорных легенд» вакол Касцёла — галоўная мэта рубрыкі Ватыканскага радыё. Стваральнікі рубрыкі, адказваючы на спрэчныя гістарычныя пытанні, будуць абапірацца на кнігі шматлікіх даследчыкаў і апалагетаў Касцёла. Матэрыялы будуць выходзіць кожны аўторак у тэкставым і аўдыёфармаце.



Шчаслівае сужэнства. Святарскі цэлібат і сужэнства
23.11.2016 16:36

Сёння ў цэнтры нашай увагі будуць адносіны паміж сакрамэнтамі пасвячэння і сужэнства. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла збліжае гэтыя сакрамэнты, падкрэсліваючы, што абодва «ўдзяляюць спецыяльную ласку для асаблівай місіі Касцёла і служаць будаванню Божага народу».

 
Хрысціянін і права. Канфірмацыя
18.10.2016 11:55

Што такое сакрамэнт канфірмацыі, навошта ён патрэбны і з якога ўзросту можна яго прымаць?

 
Шчаслівае сужэнства. Радасць еднасці
27.09.2016 12:35

На працягу апошніх месяцаў у цэнтры нашай увагі знаходзіцца такая актуальная і важная тэма, як духоўнасць сужэнскага жыцця. Мы паступова адкрываем для сябе, што сваёй асаблівай духоўнасцю могуць жыць не толькі святары, манахі і манахіні, але і сужэнцы.

 
Хрысціянін і права. Хрост (ІІ)
24.09.2016 16:33

Сёння мы працягваем гаворку аб нормах права, якія рэгулююць удзяленне сакрамэнту хросту. Кодэкс гаворыць, што здольным прыняць святы хрост з’яўляецца кожны яшчэ не ахрышчаны чалавек. Гэтая здольнасць засноўваецца на Божай волі, якая палягае на тым, каб усе людзі былі збаўлены, і на неабходнасці нарадзіцца нанова з вады і Духа Святога, каб увайсці ў Божае Валадарства.

 
Шчаслівае сужэнства. Першапрычына радасці
30.08.2016 00:00

Да гэтага ў цэнтры нашай увагі былі «крыжы» і цяжкасці, уласцівыя сужэнскаму жыццю. Сёння прапаную пачаць размову на іншую тэму, а менавіта аб радасці, якая заўсёды спадарожнічае дару, у які мы прыносім сябе ў сужэнстве.

 
Хрысціянін і права. Хрост (І)
26.08.2016 00:00

Сёння мы пачынаем гаворку аб нормах кананічнага права, якія рэгулююць удзяленне сакрамэнту святога хросту. Як мы добра ведаем, святы хрост — гэта першы і найважнейшы сакрамэнт кожнага хрысціяніна.

 
Шчаслівае сужэнства. Крушэнне сужэнства
20.08.2016 10:52

Самым балючым крыжам у жыцці сужэнцаў з’яўляецца крушэнне іх сужэнства. Прычыны гэтай «паразы» амаль ніколі не бываюць аднолькавымі: гэта грэх эгаізму, нявернасці, нядбайнасці, ляноты ў любові, адсутнасці запалу ў прынясенні сябе ў дар і многія іншыя.

 
Хрысціянін і права. Сакрамэнты
26.02.2016 00:00

Сёння мы пачынаем разважанні над новым для нас раздзелам кананічнага права, а канкрэтна пагаворым аб нормах, якія рэгулююць удзяленне і прыняцце розных сакрамэнтаў.

 
Хрысціянін і права. Рэктары і капеланы
23.02.2016 00:00

Сёння мы пагаворым аб даволі рэдка распаўсюджаных фігурах у нашым касцёле – аб рэктарах касцёла і капеланах – і іх функцыях.

 
Хрысціянін і права. Дэканы
14.02.2016 00:00

Некалькі суседніх парафій звычайна аб’ядноўваюцца ў дэканаты і на чале такога дэканату стаіць ксёндз дэкан. Яго функцыя не толькі быць пасрэднікам у адносінах паміж пробашчамі і біскупам, але перад усім дапамагаць пробашчам, вікарыям і іншым святарам як мага лепш выконваць свае абавязкі.

 
Хрысціянін і права. Вікарыі
07.02.2016 00:00

Кананічнае права гаворыць аб тым, што заўсёды, калі гэта будзе неабходна або патрэбна для належнага выканання пастырскай апекі над парафіяй, пробашчу можа быць прызначаны адзін або некалькі парафіяльных вікарыяў. Разгледзім пытанне больш падрабязна.

 
Шчаслівае сужэнства. Крыж неспаўнення дару з сябе
19.01.2016 00:00

Калі радасць сужонкаў заключаецца ў паўнаце дару, неабходна таксама прызнаць, што дар ніколі не можа быць поўным і пастаянным. Гэта становіцца прычынай непазбежных пакутаў – сапраўднага крыжа для мужа і жонкі. Існуюць рознага кшталту раны, якія перашкаджаюць гэтаму. 

 
Хрысціянін і права. Пробашчы (ІІ)
15.01.2016 00:00

Мы працягваем гаворку аб арганізацыі парафіяльнага жыцця і аб правах і абавязках пробашча — як уласнага пастыра парафіі, прызначанага біскупам.

 
Шчаслівае сужэнства. Падпарадкоўвацца адно аднаму
12.01.2016 00:00

На працягу апошніх месяцаў у цэнтры нашай увагі знаходзіцца такая актуальная і важная тэма, як духоўнасць сужэнскага жыцця. Мы паступова адкрываем для сябе, што сваёй асаблівай духоўнасцю могуць жыць не толькі святары, законнікі і законніцы, але і сужонкі.

 
Хрысціянін і права. Пробашчы (І)
17.12.2015 11:05

Сёння мы працягваем гаворку аб арганізацыі парафіяльнага жыцця і аб правах і абавязках пробашча — як уласнага пастыра парафіі, прызначанага біскупам.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 10
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.