Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рубрыка Ватыканскага радыё

Развянчанне міфаў у сферы адносін паміж Касцёлам і светам, адказы на спрэчныя гістарычныя пытанні, аналіз «чорных легенд» вакол Касцёла — галоўная мэта рубрыкі Ватыканскага радыё. Стваральнікі рубрыкі, адказваючы на спрэчныя гістарычныя пытанні, будуць абапірацца на кнігі шматлікіх даследчыкаў і апалагетаў Касцёла. Матэрыялы будуць выходзіць кожны аўторак у тэкставым і аўдыёфармаце.



Хрысціянін і права. Парафіі
05.12.2015 00:34

Сёння мы пачынаем гаварыць аб арганізацыі касцёльнага жыцця на самым бліжэйшым да нас узроўні — на парафіяльным. Што ж такое парафія? 1-ы параграф 515-га канону Кодэкса гаворыць, што парафія — гэта акрэсленая супольнасць вернікаў, на стала заснаваная ў мясцовым Касцёле, пастырская апека аб якой пад кіраўніцтвам дыяцэзіяльнага біскупа даручаецца пробашчу, як яе ўласнаму пастыру.

 
Шчаслівае сужэнства. Сужэнская духоўнасць пасля смерці сужонка
27.11.2015 15:52

Маладыя сужонкі часта мараць пражыць усё жыццё разам і памерці ў адзін дзень. Вопыт паказвае, што так здараецца далёка не заўсёды і многія пары павінны, рана ці позна, сустрэцца з выпрабаваннем расстання з каханым чалавекам, прычынай якога становіцца смерць.

 
Хрысціянін і права. Святарская рада
25.11.2015 16:49

Мы гаварылі аб арганізацыі працы дыяцэзіяльнай курыі і рады па эканамічных справах, а сёння пагаворым аб іншых арганізмах дыяцэзіі, якія дапамагаюць біскупу выконваць яго абавязкі. Найперш пагаворым аб святарскай радзе.

 
Хрысціянін і права. Дыяцэзіяльная курыя (ІІ)
17.11.2015 12:15

Сёння мы з вамі працягваем гаворку аб арганізацыі і функцыянаванні дыяцэзіяльнай курыі. Мы паразважалі над фігурамі генеральных і біскупскіх вікарыяў, сёння пагаворым аб заданнях іншых працаўнікоў курыі.

 
Хрысціянін і права. Дыяцэзіяльная курыя (І)
08.11.2015 16:08

Сёння мы пачынаем гаварыць аб арганізацыі і працы дыяцэзіяльнай курыі – галоўнага інструмента, які дапамагае біскупу ў кіраванні дыяцэзіяй. 469-ы канон Кодэксу гаворыць, што дыяцэзіяльная курыя - гэта орган, які складваецца з устаноў і асобаў, якія аказваюць дапамогу біскупу ў кіраванні ўсёй дыяцэзіяй, асабліва ў кіраўніцтве пастырскай дзейнасцю, клопаце аб распараджэнні маёмасцю дыяцэзіі, а таксама ў ажыццяўленні судовай улады.

 
Хрысціянін і права. Перашкоды катэдры (ІІ)
17.10.2015 00:00

Мы працягваем гаварыць аб тым, як дзейнічае канкрэтная дыяцэзіі ў выпадку вакантнасці біскупскай катэдры. Мы ўжо казалі аб тым, што ў выпадку, калі няма дапаможнага біскупа, на працягу васьмі дзён ад атрымання паведамлення аб тым, што біскупская катэдра стала вакантнай, калегія кансультантаў, гэта значыць спецыяльным чынам выбраная група святароў, павінна выбраць дыяцэзіяльнага адміністратара, які будзе часова кіраваць дыяцэзіяй.

 
Шчаслівае сужэнства. Ачышчэнне любові праз “ноч” розуму
28.09.2015 16:26

У мінулы раз мы размаўлялі пра ўмацаванне сужэнскай любові праз “ноч пачуццяў”, калі здаецца, што больш не адчуваеш былых пачуццяў, а блізкая прысутнасць сужонка не выклікае ніякіх эмоцый. Мы заўважылі, што ў такім стане любоў можа па-сапраўднаму паглыбіцца і ачысціцца.

 
Шчаслівае сужэнства. Прабачэнне і еднасць
08.09.2015 14:27

Мінулым разам мы пачалі размаўляць пра важнасць прабачэння і прыняцця недасканаласцяў цела, як свайго ўласнага, так і цела абранніка. Пакуль мы не прабачым сабе ўласныя недасканаласці і не прабачым іх іншаму, не зможам учыніць з сябе сапраўднага дару.

 
Сінод Біскупаў
19.08.2015 12:47

Сёння мы пагаворым яшчэ аб адной структуры, якая існуе ў Каталіцкім Касцёле, а менавіта аб Сінодзе Біскупаў. Гэта адносна новая структура ў Касцёле, яна была ўстаноўлена ў 1965 годзе Папам Паўлам VI.

 
Шчаслівае сужэнства. Ноч пачуццяў
12.08.2015 12:13

Усе вялікія аўтары духоўнай літаратуры прызнавалі, што містычнае жыццё не можа быць не пазначаным выпрабаваннямі, якія з’яўляюцца сапраўднымі этапамі сталення духоўнасці. Часта такія выпрабаванні называюцца “ноччу пачуццяў”.

 
Хрысціянін і права. Касцёльныя правінцыі
11.08.2015 16:01

Мінска-Магілёўская дыяцэзія, якую ўзначальвае Мітрапаліт, з’яўляецца архідыяцэзіяй, а суффрагальнымі дыяцэзіямі з’яўляюцца Віцебская, Пінская і Гродзенская дыяцэзіі, і, адпаведна, біскупы гэтых дыяцэзій з’яўляюцца суффраганамі Мітрапаліта.

 
Хрысціянін і права. Дыяцэзіі
07.08.2015 12:02

У мінулых нашых перадачах мы размаўлялі аб арганізацыі касцёльнага жыцця на найвышэйшым узроўні – гаварылі пра Папу Рымскага, кардыналаў, папскіх легатаў, пра саборы і сіноды, — тое, што датычыць арганізацыі Паўсюднага Касцёла. Сёння ж мы спусцімся на адну ступеньку ўніз і пачнем гаварыць аб мясцовых Касцёлах, у якіх існуе і з якіх складаецца адзін і адзіны Каталіцкі Касцёл, пагаворым аб структуры мясцовых Касцёлаў, іх арганізацыі і іерархіі.

 
Шчаслівае сужэнства. Калі сужэнства можна лічыць сапраўдным пакліканнем?
03.08.2015 15:46

Ужо на працягу некалькіх апошніх праграм у цэнтры нашай увагі знаходзіцца такая актуальная тэма, як духоўнасць сужэнскага жыцця. Сёння прапаную пахіліцца на чарговым пытаннем з гэтай сферы, а менавіта: калі сужэнства можна лічыць пакліканнем у самым моцным і сапраўдным сэнсе гэтага слова?

 
Хрысціянін і права. Перашкоды катэдры (І)
22.07.2015 00:18

Як дзейнічае Касцёл у сітуацыі, калі ў дзеянні біскупскай катэдры ўзнікаюць нейкія перашкоды? Такое пытанне ўзнікае, калі дыяцэзіяльны біскуп поўнасцю пазбаўлены магчымасці ажыццяўляць пастырскія абавязкі ў дыяцэзіі...

 
Шчаслівае сужэнства. Быць шчаслівымі ці прынесці сябе ў дар?
18.07.2015 11:17

Мы пачалі размову пра такую актуальную тэму, як духоўнасць сужэнскага жыцця. Мы ўбачылі, што святасць з’яўляецца пакліканнем не толькі асобаў, якія прысвячаюць сябе жыццю ў цэлібаце ці абяцаннях цялеснай чысціні, але таксама і тых, хто жыве ў сужэнстве. На першы погляд, яны падаюцца мала сумяшчальнымі. 

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 2 з 10
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.