Хрысціянін і права. Перашкоды катэдры (ІІ) |
Рубрыка Ватыканскага радыё |
17.10.2015 00:00 |
Мы працягваем гаварыць аб тым, як дзейнічае канкрэтная дыяцэзіі ў выпадку вакантнасці біскупскай катэдры. Мы ўжо казалі аб тым, што ў выпадку, калі няма дапаможнага біскупа, на працягу васьмі дзён ад атрымання паведамлення аб тым, што біскупская катэдра стала вакантнай, калегія кансультантаў, гэта значыць спецыяльным чынам выбраная група святароў, павінна выбраць дыяцэзіяльнага адміністратара, які будзе часова кіраваць дыяцэзіяй. Дапаможны біскуп, а калі яго няма, калегія кансультантаў, павінны як мага хутчэй паведаміць Апостальскі Пасад аб смерці біскупа, тое самае ў адносінах да свайго выбрання павінен зрабіць новаабраны дыяцэзіяльны адміністратар. Раней здараліся сітуацыі, калі выбіралася некалькі дыяцэзіяльных адміністратараў, сёння ж нормы Кодэкса гавораць выразна, што павінен быць прызначаны толькі адзін дыяцэзіяльны адміністратар, і пры гэтым трэба памятаць, што дыяцэзіяльны адміністратар не можа адначасова быць эканомам; таму, калі дыяцэзіяльны эканом будзе выбраны на пасаду дыяцэзіяльнага адміністратара, то рада па эканамічных справах павінна выбраць іншага часовага эканома. Наогул, у кіраванні дыяцэзіяй дыяцэзіяльны адміністратар выконвае абавязкі і карыстаецца ўладай дыяцэзіяльнага біскупа, за выключэннем тых пытанняў, якія з натуры рэчы або з моцы права выключаюцца з яго кампетэнцыі. Сярод абмежаванняў, якія мае дыяцэзіяльны адміністратар, на першым месцы знаходзіцца тое, што пры вакантнай катэдры не трэба ўводзіць нічога новага, а таксама тым, хто маюць часовую апеку над кіраваннем дыяцэзіі, забараняецца рабіць тое, што можа прынесці шкоду дыяцэзіі або біскупскім правам; у прыватнасці, ім забараняецца, таксама як і ўсім астатнім, асабіста або праз іншых выносіць якія-небудзь дакументы з дыяцэзіяльнай курыі, знішчаць іх або ўносіць у іх якія-небудзь змены. Таксама натуральна, што калі дыяцэзіяльным адміністратарам выбіраецца святар, то ён не можа ажыццяўляць тыя дзеянні, якія ажыццяўляе біскуп – напрыклад, не можа ўдзяляць прэзбітэрскіх пасвячэнняў. |
tt Шаноўныя сябры, калі б у рамках рубрыкі Ватыканскага радыё вы хацелі б атрымаць адказ на пытанні, якія вас цікавяць ці турбуюць, пішыце на адрас: Redazione bielorussa, Piazza Pia 3, 00120, Città del Vaticano, або на e-mail: bela@vatiradio.va |