Той, хто любіць, не спыняецца на пачуццях, нават часам не ўлічвае іх, абы толькі зрабіць штосьці добрае для любімага чалавека. Той, хто моліцца, не мае часу адсочваць зручны момант для нападу. А стаўшы сынам Айца, які «загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых», пераймае такую ж здольнасць саграваць, суцяшаць.
«А Езус пазнаў, што хацелі ў Яго спытаць, і сказаў ім: “Распытваецеся адзін у аднаго пра тое, што Я сказаў: Яшчэ крыху і вы не ўбачыце Мяне, і хутка зноў убачыце Мяне? Сапраўды, сапраўды кажу вам: вы будзеце плакаць і галасіць, а свет будзе радавацца. Вы будзеце смуткаваць, але смутак ваш зменіцца ў радасць”» (Ян 16, 19–20).
Сем патоў сыдзе, пацямнее ў вачах, і ногі падкосяцца, але нельга кінуць мясіць, пакуль цеста не стане гладкім, як гліна. Дзеля чаго я прыгадваю гэта ўсё? Бо мала жадання «раздаць сябе іншым», мала прыкласці ўсе намаганні, каб дамяшаць закваску Божага Валадарства ў кожны аспект і кожную сферу свайго жыцця.
У першым фільме па «Хроніках Нарніі» Клайва Льюіса ёсць вядомая сцэна, дзе Люсі амаль заснула пад гранне фаўна на дудачцы, што магло прывесці да бяды, але схамянулася, на долю секунды ўбачыўшы ў агні каміна...
Для мяне «быць маці» — гэта адзін з найбольш удзячных і складаных заняткаў, якія былі ў маім жыцці. Гэта праца поўная радасці і малых сакрамэнтальных момантаў, якія часта паказваюць мне шлях да Бога сярод руціны звычайных дзён: радасць на дзіцячых тварах, цуд узрастання і развіцця, галасы дзяцей, іх смех.
У аповедзе пра сляпога з Ерыхона, які дакрычаўся да Езуса са сваёй бядой, часцей за ўсё задумваешся над верай і адвагай гэтага чалавека. Можа нават прымяраеш на сябе яго лахманы.
Шмат людзей ішло за Езусам (Лк 14, 25). Як збіраліся гэтыя натоўпы? Чаму, паслухаўшы гадзінку, яны не разыходзіліся?
Стаць малым – дзіўная перспектыва для сучаснага свету, дзе трэба марыць аб большым і ставіць вялікія мэты, дасягаць іх і ставіць яшчэ большыя мэты. І зноў-такі дасягаць. Бо мы такія малайцы і мы гэтага годныя, ці як там любяць казаць у рэкламе? Некарэктнае абагульненне, скажаце. Так, але хачу растлумачыць, што я маю на ўвазе.
Памылкі ў планаванні знаёмыя многім людзям. Мы прапускаем вызначаныя тэрміны, выдаткоўваем больш грошай, чым меліся, завальваем праекты і змагаемся з непрадбачанымі цяжкасцямі. Часам людзі кажуць: «На сённяшні розум я б так не зрабіў, але тады я і не думаў, што можа стацца».
Так шмат мы чакаем ад Калядаў. Каб надвор’е было спрыяльным і снежным, каб падарункі абавязкова спадабаліся блізкім, каб стравы на стале ўдаліся як найлепей, каб грошай хапіла і яшчэ засталося, каб кожны ўсміхаўся, каб госці прыйшлі і пайшлі задаволеныя, каб было ўсё лёгка, весела, смачна і бесклапотна, і гэта толькі пачатак.
І надыдзе цяжкі час, якога не было з таго моманту, калі пачалі існаваць народы, аж да гэтай пары... І тыя, хто мудры, будуць ззяць, як свяцілы небасхілу, а тыя, хто навучыць многіх справядлівасці — як зоркі на вечную вечнасць (пар. Дан 12, 1–3).
У Гeтсіманіі вучняў змарыў сон. Як ні намагаліся не спаць, павекі закрываліся, і адразу ж навальваліся вобразы, выявы, і нейкі такі цяжар, нібы дурман, які, аднак, не ўдавалася прагнаць ніякім высілкам. Можа, таму, што ўвесь час думаеш, што не спіш, чуваеш, нават молішся, а насамрэч ускідваешся ад сну, калі з табой загавораць.
17–21 жніўня ў кляштары сясцёр місіянерак Святой Сям’і ў Баранавічах прайшлі фотарэкалекцыі. Асабіста мяне заахвоціла да ўдзелу заўвага: "прымаюцца ўдзельнікі любога ўзроўню ўмення фатаграфаваць". А я ні разу не фатограф...
Мы раслі, а лянота была побач. Мы смяяліся з гультаёў, якія сустракаліся ў дзіцячай літаратуры, у мультфільмах. З цягам часу гэтыя нявінныя, на выгляд, фрагменты, пачалі ўмешвацца ў наш уласны сцэнар спектакля, дзе мы самі сабе рэжысёры, харэографы і акторы. Але цяпер мы ўжо насамрэч шукаем рэцэпт ад бяздзейнасці, прагнем знайсці раўнавагу паміж адпачынкам і вымаганнямі, залатую сярэдзіну паміж пачуццём духоўнай агіды і жыццёвай прадукцыйнасцю.
Бываюць хвіліны, калі пачынаю пералічваць (ці хтосьці паслужліва падказвае), колькі я зноў не паспела і не зрабіла. І з кожным новым пунктам сыходжу ўсё ніжэй і ніжэй па прыступках суму. Ад высокага і лёгкага да цяжкога і беспрасветнага. Адчай недзе на дне ўжо гатовы схапіць сваю ахвяру. Змрочны вобраз марнавання часу.