Быць з Богам - значыць ісці, рухацца, і, пакінуўшы кут, атрымаць бязмежнасць.
Пра гэтыя тры справы і менавіта ў такой чарговасці разважае кардынал Аўгустын Бэа над укрытым жыццём Езуса Хрыста ў Назарэце. Кардынал піша аб сабе, сваёй святарскай самоце, патрэбе ў духоўным узрастанні, аб сваёй працы, якая і ёсць пакліканнем, але ад гэтага не робіцца лягчэйшай. Ягоныя думкі вельмі своечасова гучаць у пост, але не варта забывацца пра гэтыя справы і потым.
У нашай бараўлянскай парафіі ў снежні мінулага года арганізавалі дзіцячы тэатральны гурток. Вядома, для першай пастаноўкі дзеці рыхтавалі гісторыю Божага нараджэння. Пакуль старэйшы сын вучыў словы святога Юзафа, я павінна была падоўжыць яму вопратку, каб ён меў больш прыстойны выгляд.
З рознымі пачуццямі мы развітваемся са старым годам. З ноткай удзячнасці аглядаемся назад і перакладаем спадзяванні на год наступны, чакаем падарункаў... Але абмінаем нешта вельмі важнае ў мітуслівым гэтым чаканні. Нас бы здзівілі паводзіны людзей, якія, атрымаўшы прыгожы пакунак, не адкрываючы, адставілі яго ўбок і больш не ўспаміналі аб ім. Гэта ўвогуле цяжка ўявіць. А між тым мы так і робім.
Аднойчы нараніцы я гатавала пончыкі. Кроіла на кавалачкі цеста, смажыла ў алеі, залацістыя перакладала на талерку з сурвэткай, пасыпала цукровай пудрай... Дзеці былі ў сваім пакоі, гулялі ў свае – планшэтныя, шчыра кажучы – гульні. Пончыкаў станавілася ўсё больш, а дзеці, вядома, не ішлі. І я думала, што зараз я іх паклічу бязгучна, потым, калі яны не пачуюць, да іх дойдзе смачны пах печыва, які прывабіць іх.
Магчыма, многія памятаюць, як Балаама збянтэжыла ўпартасць асліцы, якая не хацела рухацца наперад, але ніяк не тое, што яна пачала на чалавечай мове задаваць яму пытанні. Уяўляю сабе, каб мая «Шкода» раптам спыталася: «Чаму ты здзекуешся з мяне? Ці я хоць раз цябе падвяла?» Ох, нават не ведаю, што са мной было б...
«Кароль, увайшоўшы паглядзець на гасцей, убачыў там чалавека, апранутага не ў вясельную вопратку, і сказаў яму: “Дружа, як ты ўвайшоў сюды, не маючы вясельнай вопраткі?” Той прамаўчаў».
Валадарства Нябеснае падобнае да купца, які шукае прыгожых пярлін. Знайшоўшы адну каштоўную пярліну, ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе яе (Мц 13, 45-46).
У англійскай мове ёсць дзеяслоў «disturb» (у перакладзе «перашкаджаць нармальнаму функцыянаванню»), вельмі сугучны беларускаму «турбаваць». Адны і тыя ж турботы яднаюць людзей, замінаюць нармальнаму існаванню: як пракарміцца, што апрануць, дзе знайсці бяспечнае месца...
А навошта мне пакідаць сваю пячору? Можа, я да яе ўжо прызвычаілася і не згадваю нават, што такога запудзіла мяне ў гэтую ракавінку. І што прымусіць мяне выйсці? Моцны вецер? Землятрус? Агонь? Не. Ціхі ветрык любові, які спагадліва абдымае навокал і лагодзіць кожны боль. Тады можна выйсці, прабываць і слухаць...
Як можна распавядаць пра тое, што можна толькі адчуць? Дотык бывае такім розным: далікатным, пяшчотным, балючым... Досведу хапае ў кожнага з нас. Закрануць жа людcкія сэрцы хацелі б многія людзі, толькі іх мэты вельмі адрозніваюцца. Падпарадкаваць сабе чалавека ці вызваліць яго?..
Не нам судзіць старых, не нам вызначаць, хто на схіле жыцця лічыцца годным павагі, а хто – ганьбы. Занадта дробныя нашыя меры, закароткія думкі... Часта зводзяцца ўсе нашы прэтэнзіі да прыхаванай умовы: каб мы шанавалі вас - падабайцеся нам!..
Ці знаёмыя вам пустыя згрызоты? Я нават не маю на ўвазе «сама прыдумала – сама пакрыўдзілася», але тыя надакучлівыя перажыванні «хто што падумаў, як паглядзеў ды што сказаў». Сапраўды, ахвотных выказацца на тэму свайго бліжняга (у вочы ці за спіной) заўсёды хапае. Калі гавораць нешта не вельмі прыемнае, хочацца неяк абараніцца, апраўдацца. Часцей, праўда, атрымліваецца прамаўчаць ці пакрыўдзіць чалавека ўзаемным «кампліментам», а потым доўга яшчэ сам-насам фармуляваць у галаве разумныя адказы ды вострыя слоўцы.
Што такое адзін чалавек? Што ён можа? Што значыць адзін з сотні? Адна манетка ў параўнанні з дзесяццю? Адзінка выглядае зусім мізэрнай на вялікай схеме рэчаіснасці...
Нездарма кажуць будаўнікам: "Памагай Бог!" Зычаць і іншым працоўным людзям гэтак жа, але ж калі гаворка пра будоўлю, многія пераканаліся ў праўдзівасці псальма: "Калі Пан не збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго..." (Пс 127, 1) А вельмі крыўдна дарма высільвацца. А вось калі Бог памагае... Праца не робіцца лягчэйшай, і рукі баляць не менш, і на холадзе задубееш, і на сонцы спячэшся, але справа ладзіцца, і сэрца ціха спявае ўнутры. Будоўля ж сэрца чалавека пачынаецца з першым уздыхам і вядзецца ўсё жыццё.