— Скажыце, Шура, шчыра, колькі вам трэба грошай для шчасця? — спытаў Астап. — Толькі падлічыце ўсё.
— Сто рублёў, — адказаў Балаганаў, са шкадаваннем адрываючыся ад хлеба з каўбасой.
— Ды не, вы мяне не зразумелі. Не на сённяшні дзень, а ўвогуле. Для шчасця. Зразумела? Каб вам добра было на свеце.
— Балаганаў доўга думаў, нясмела ўсміхаючыся, і, нарэшце, аб’явіў, што для поўнага шчасця яму патрэбна 6400 рублёў і што з гэтай сумай яму будзе на свеце вельмі добра.
— Добра, — сказаў Астап, — атрымайце пяцьдзясят тысяч.