Каб нам было добра на свеце: патрэбна Колькі ці Хто? |
Малое для большага. Старонка Тэрэсы Клімовіч |
25.06.2012 16:14 |
«Залатое цяля». Ілья Ільф і Яўген Пятроў Веруючыя людзі ідуць за шчасцем да Бога. Незаўсёды, праўда, падлічваюць усё. Узгадаем нашыя тосты і пажаданні блізкім, усе нашыя «Жывуць жа людзі!», усё здароўе, увесь мажлівы поспех і дасягненні, шчаслівыя пазбяганні бедаў і нязменна добры настрой (не тое, каб на зло ворагам, але неяк так) і іншае і іншае — усе нашыя «сто рублёў». «Не на сённяшні дзень, а ўвогуле. Для шчасця. Зразумела? Каб вам добра было на свеце». А, нам усім на свеце… Тады можна размахнуцца з варыянтамі ад «уладаркі марской» з ручной залатой рыбкай да міру ва ўсім свеце, усеагульнага шчасця і дастатку, уключаючы аддаленыя куткі Сусвету. Вось нашыя 6400 — нават для тых, хто не верыць, што за грошы можна ўсё купіць (а правяраць, я думаю, не варта). А Бог у адказ даў нам СЯБЕ. У тым ліку для таго, каб мы ўспомнілі, што кожны з нас не Колькі, а Хто. Тэрэса Клімовіч |