Кармэліцкая супольнасць свецкіх у Мінску прыняла ў навіцыят яшчэ трох сясцёр |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
29.04.2013 13:55 |
Традыцыйна кожная сустрэча мае сталую праграму, куды акрамя супольнай малітвы ўваходзіць таксама малітва асабістая, а таксама абмеркаванне пытанняў фармацыі. Кульмінацыяй чарговай сустрэчы была св. Імша, падчас якой тры асобы распачалі двухгадовы перыяд фармацыі (навіцыят). Тры свецкія асобы, члены Свецкага закону кармэлітаў босых, урачыста апранулі шкаплеры, просячы аб далучэнні іх да супольнасці Свецкага закону кармэлітаў босых у Мінску. Для мінскай супольнасці гэта вялікая радасць, бо ўжо больш за 20 асобаў супольнасці зараз з’яўляюцца братамі і сёстрамі ў навіцыяце. Калі Бог дазволіць, ужо ў наступным годзе ў маі яны складуць свае першыя шлюбы, працягваючы часовую фармацыю. А. Пётр Фраштэнга OCD,
|