Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выдадзены малітоўнік да агульнабеларускай перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус
Беларусь
14.05.2013 16:44

«Маё пакліканне — гэта любоў». Пад такой назвай у выдавецтве «Про Хрысто» сумесна з кармэлітамі босымі падрыхтаваны малітоўнік з малітвамі да святой Тэрэзы і святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус.

Малітоўнік выдадзены з нагоды распачацця ў Беларусі перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Пачатак перэгрынацыі — 1 чэрвеня.

У малітоўніку сярод навэннаў «Аб пазнанні і захаванні галоўных праўдаў веры» і «Духоўнай падрыхтоўцы да прысвячэння сябе Міласэрнай Любові» падаюцца літаніі, малітвы да святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, а таксама малітвы, складзеныя святой Тарэсай.

«Гэта другая кніга, запланаваныя ў сувязі з перэгрынацыяй у Беларусі рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, — прызнаецца а. Пётр Фраштэнга OCD. — Выдадзеная кніга прызначана ў першую чаргу для вернікаў. Да гэтага выйшаў дапаможнік па перэгрынацыі для святароў».

Набыць малітоўнік «Маё пакліканне — гэта любоў» можна будзе ў месцах перэгрынацыі, пачынаючы з 1 чэрвеня. Для наведвальнікаў Catholic.by малітоўнік дасяжны ў DOC-фармаце (Word).

Ілья Лапато OCDS

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме