Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафіяне Друі пачалі Вялікі пост прыняццем кармэліцкага шкаплера
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
23.02.2013 14:57

Каля 70 вернікаў друйскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Мёрскі дэканат) на пачатку Вялікага посту прынялі кармэліцкі шкаплер з рук кусташа санктуарыя Маці Божай Гудагайскай айца Казіміра Мараўскага OCD, які правёў у парафіі сустрэчы з вернікамі і адмысловую канферэнцыю падчас святой Імшы.

Слова «шкаплер» паходзіць ад лацінскага «scapulae», што азначае рукі, плечы. Шкаплер — гэта покрыва, якое складаецца з двух адрэзаў тканіны з проймай для галавы. Калі яго апранаеш, адна частка тканіны спадае на грудзі, другая — на спіну. Шкаплер — гэта частка манаскага адзення, якая носіцца паверх хабіта, таксама і ў іншых ордэнах. Яго выкарыстоўваюць, напрыклад, цыстэрцыянцы, дамінікане, паўліны, бэнэдыктынцы, фэліцыянкі. Частка, якая спадае на спіну, сімвалізуе, што «цяжкасці, выпрабаванні і крыжы мы павінны насіць пад апекаю Марыі, падпарадкоўваючыся Божай волі так, як Яна гэта рабіла». Пярэдняя частка шкаплера, якая спадае на грудзі, нагадвае, што сэрца, утоенае там, павінна «біцца для Бога і бліжніх, з любові адрываючыся ад зямных прывязанасцяў і праз заступніцтва Марыі злучацца з вечнымі дабротамі».

Нашэнне шкаплера звязана з абяцаннем Маці Божай св. Сымону. Марыя аб’явілася святому ў ноч з 15 на 16 ліпеня 1251 г. у атачэнні анёлаў і, указваючы на шкаплер, учыніла яго знакам сваёй Матчынай апекі, сказаўшы: «Гэта будзе прывілей для цябе і для ўсіх кармэлітаў — хто ў ім памрэ, не зведае агню пякельнага». Паводле традыцыі, шкаплер сведчыць аб прысвячэнні сябе Марыі, даверу да Яе матчынай любові і жаданні так, як яна, прысвяціць сябе служэнню бліжнім. Шкаплер з’яўляецца знакам імкнення да свядомай і сяброўскай любові да Найсвяцейшай Панны.

Прывілеі нашэння кармэліцкага шкаплера:

  1. Хто памрэ ў ім, не будзе асуджаны.
  2. Той, хто носіць шкаплер як ушанавальнік Маці Божай, запэўнівае сабе Яе апеку для душы і цела ў зямным жыцці і асаблівую дапамогу ў гадзіну смерці.
  3. Кожнага, хто пабожна носіць шкаплер і захоўвае чысціню паводле свайго стану, Маці Божая вызваліць з чыстца ў першую суботу пасля смерці.
  4. Тыя, хто належыць да Брацтва шкаплера, духоўна злучаны з кармэліцкім законам і павінны ўдзельнічаць у святых Імшах, малітвах, прымаць Камунію, захоўваць пасты.


Кожны, хто апранае шкаплер, далучаецца праз яго да марыйнай пабожнасці Кармэлю: мае ўдзел ва ўсіх духоўных плёнах малітвы і жыцця кармэліцкай сям’і і ўсю спадчыну Кармэлю можа лічыць сваёй — ён у пэўным сэнсе з’яўляецца часткаю Кармэлю i асаблівым чынам імкнецца наследаваць Панну Марыю і служыць Ёй. Ідэал Кармэлю — трывалая малітва, сузіранне Бога, свабода ад зла i граху і, як вынік усяго гэтага, — служэнне братам па прыкладзе Марыі. Гэтыя заданні можна рэалізоўваць рознымі спосабамі, згодна са станам свайго жыцця. Прыняцце шкаплера адбываецца толькі адзін раз. Калі шкаплер знішчыцца або згубіцца, то кожны сам можа апрануць новы. Пры гэтым не абавязкова асвячаць новы шкаплер або медалік. Знішчаны шкаплер з тканіны трэба спаліць. Нельга выкідваць яго на сметнік, бо гэта сведчыла б пра адсутнасць пашаны як да самога знаку, так і да Марыі, ад якой мы яго атрымалі. Калі хтосьці, прыняўшы шкаплер, доўгі час не насіў яго па розных прычынах (забыўся, занядбаў або згубіў), ён можа сам апрануць яго, перапрашаючы за занядбанне.

Ян Павел ІІ у лісце пра шкаплер між іншым напісаў: «Я таксама ўжо вельмі доўгі час нашу на сэрцы кармэліцкі шкаплер! З любоўю да нашай нябеснай Маці, апеку якой я няспынна адчуваю, жадаю, каб усе законнікі і законніцы Кармэлю, а таксама пабожныя вернікі, якія ўшаноўваюць Яе з сыноўскім адданнем, узраслі ў любові да Яе і каб умацавалі ў свеце прысутнасць гэтай Жанчыны маўчання і малітвы, закліканай як Маці міласэрнасці, Маці надзеі і ласкі».

У кожную суботу ў Гудагаі цэлебруецца навэнна да Маці Божай Шкаплернай. Кармэліты босыя — апекуны святога месца — штодзённа прыносяць да цудоўнага абраза малітвы ў інтэнцыі Касцёла і ўсіх, хто носіць шкаплер і аддае пашану Маці Божай, каб, наследуючы любоў благаслаўлёнай Панны, яны прыпадабняліся да вобразу Божага Сына, Езуса Хрыста, і пасля шчаслівага заканчэння зямнога жыцця маглі ўвайсці ў радасць вечнага дому Айца.

Няхай Маці Божая, Каралева святога шкаплера, апякуецца нашай парафіяй і ўсім Касцёлам.

Кс. Сяргей Сурыновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў