Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Міністранты Літургічнай службы алтара здзейснілі экскурсію ў Жыровічы
Беларусь
15.04.2013 13:37

13 красавіка міністранты Літургічнай службы алтара здзейснілі экскурсію ў Жыровічы. Там знаходзіцца славутая ікона Маці Божай Жыровіцкай.

Легенда апавядае, што каля 1470 г. маленькія пастушкі ўбачылі на дрэве грушы выяву Маці Божай з Дзіцяткам, выразаную з каменя. Яны аднеслі выяву мясцоваму памешчыку, які змясціў яе ў куфры. Увечары, прымаючы гасцей, ён хацеў пахваліцца перад імі знаходкай, але не знайшоў выявы там, дзе яе паклаў. На наступны дзень гісторыя паўтарылася: пастушкі зноў знайшлі выяву на тым самым дрэве і зноў аднеслі яе гаспадару мясцовасці. На гэты раз пан зразумеў сваю памылку і на месцы, дзе была знойдзена выява, заснаваў драўляную капліцу, дзе і змясцілі ікону.

Сёння іконай апякуюцца праваслаўныя манахі. Паблізу манастыра знаходзіцца крыніца, якую таксама наведалі міністранты Літургічнай службы алтара.

Гісторыю гэтага славутага месца і іконы распавёў гасцям семінарыст Сяргей, які зараз вучыцца ў жыровіцкай духоўнай семінарыі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме