Руская Праваслаўная Царква адкрыта да дыялога з католікамі і спадзяецца, што ён будзе развівацца, — адзначыў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. «Мы адкрыты да дыялога, да супрацоўніцтва, да развіцця такога роду ўзаемадзеяння, і ў нас няма ніякіх сведчанняў аб тым, што сённяшні Папа не адкрыты да таго ж», — сказаў Патрыярх.
У інтэрв’ю тэлеканалам "Россия-1" и "Россия-24" кіраўнік РПЦ выказаў надзею, што пры папу Францішку «з яго адкрытасцю да сацыяльнай праблематыкі, з яго чуласцю да сацыяльнай несправядлівасці» будзе ўдасканальвацца супольная дзейнасць дзвюх Цэркваў у вырашэнні грамадска важных праблем.
Па словах Патрыярха, якія прыводзіць агенцтва «Интерфакс», агульныя для католікаў і праваслаўных выклікі народжаны грамадствам спажывецтва, якое «не можа справіцца з утаймаваннем чалавечых заганаў і адмаўляецца ад гэтага». Заганы «легалізуюцца, заканадаўча апраўдваюцца», што прыводзіць да «разбурэння чалавечай асобы, неверагоднага крызісу».
«На гэтыя выклікі трэба адказваць, і мы, канешне, былі вельмі прыемна здзіўлены (…) шматтысячнымі пратэстамі парыжан супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў», — падкрэсліў Патрыярх. (AG)
|