Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вікарый лацінскага Патрыярхату Ерузалема: Бэнэдыкт XVI зацікавіў іўдзеяў Хрыстом
02.03.2013 14:22

«Бэнэдыкту XVI удалося зацікавіць іўдзеяў Хрыстом», — адзначае кс. Давід Нойхауз SJ, вікарый лацінскага Патрыярхату Ерузалема. Святар высока ацэньвае ролю, якую Рымскі Пантыфік на пенсіі адыграў у паглыбленні дыялога з іўдаізмам.

Па словах кс. Нойхауза, якія прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, «Бэнэдыкт XVI — чалавек дыялога», які ў сваіх дзеяннях заўсёды кіраваўся праўдай. «Бэнэдыкт XVI падкрэсліваў, што хрысціяне павінны абвяшчаць праўду, якую пазналі. Гэтая праўда мае аблічча, аблічча Езуса. Езус паходзіць з яўрэяў, і гэта ўказвае на нашы супольныя карані», — адзначае святар.

Вікарый лацінскага Патрыярхату Ерузалема падкрэсліў, што кнігу Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» чытаюць таксама і яўрэі, і разважанні Папы робяць на іх вялікае ўражанне. Дзякуючы яму «дыялог з іўдзеямі быў паглыблены», і, хоць «гэта не азначае, што няма крызісаў, але гэтыя крызісы маюць сваё значэнне».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме