Дата канклаву стане вядома вечарам 8 сакавіка |
Дзяржава Ватыкан |
08.03.2013 15:55 |
Падчас вячэрняй агульнай кангрэгацыі 8 сакавіка кардыналы будуць галасаваць адносна даты пачатку канклава. Аб гэтым паведаміў падчас сустрэчы з журналістамі кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы. Святар паведаміў, што ўсе 115 кардыналаў-выбаршчыкаў прыбылі ў Вечны Горад і прымаюць удзел у агульных кангрэгацыях. Кіраўнік Прэс-службы, як інфармуе Ватыканскае радыё, расказаў таксама, што ў нядзелю 10 сакавіка некаторыя кардыналы плануюць цэлебраваць святыя Імшы ў сваіх тытулярных касцёлах, якія знаходзяцца ў Рыме. Ксёндз Ламбардзі нагадаў пра малітоўную ініцыятыву, якая існуе ў інтэрнэце, — магчымасць абрання асобнага кардынала для асаблівай малітвы за яго. У ініцыятыве прымаюць удзел каля 200 тысяч чалавек. (AG) |