Сёння — імяніны Бэнэдыкта XVI. Пантыфік на пенсіі назіраў інаўгурацыю папы Францішка па тэлебачанні |
Дзяржава Ватыкан |
19.03.2013 19:21 |
Сёння, 19 сакавіка, ва ўрачыстасць св. Юзафа, Рымскі Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI — Ёзаф Ратцынгер — адзначае імяніны. Аб гэтым нагадаў і папа Францішак падчас цырымоніі сваёй інаўгурацыі ў Апостальскай Сталіцы. Ёзаф Ратцынгер быў ахрышчаны ў Марктлі (Германія) 17 красавіка 1927 г., на другі дзень пасля нараджэння, і тады атрымаў сваё імя. Як паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, сённяшні Папа на пенсіі ўспамінаў, што быў першым ахрышчаным у гэтым касцёле праз ваду, асвячоную падчас пасхальнай вігіліі. «Я заўсёды быў удзячны за тое, што такім чынам маё жыццё было ад самага пачатку пагружана ў Пасхальную Містэрыю, што не магло быць нічым іншым, як знакам благаслаўлення», — казаў кардынал Ратцынгер у 1997 г. (AG) |