Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак павіншаваў Бэнэдыкта ХVI з днём нараджэння |
Святы Айцец |
17.04.2013 11:46 |
Як паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, 16 красавіка папа Францішак патэлефанаваў Бэнэдыкту ХVI у Кастэль Гандольфа і павіншаваў яго з днём нараджэння. У гэты дзень Рымскі Пантыфік на пенсіі адзначаў сваё 86-годдзе. Па словах кс. Ламбардзі, якія прыводзіць Ватыканскае радыё, сёлетні дзень нараджэння Бэнэдыкт ХVI святкуе ў братэрскай і сямейнай атмасферы. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.