Тыдзень у гонар Бэнэдыкта XVI пройдзе ў Баварыі |
06.04.2013 11:17 |
Галоўнымі яе пунктамі стане Імша 14 красавіка ў касцёле св. Асвальда, дзе быў ахрышчаны будучы Папа, і адкрыццё выставы «Марктль — месца нараджэння папы Бэнэдыкта — дзякуе за 8 гадоў Пантыфікату 2005-2013». Святкаванне дня нараджэння Бэнэдыкта XVI будзе адзначацца падобна як ў мінулыя гады: распачнецца ў 4.15 у пакоі, дзе прыйшоў у свет Ёзаф Ратцынгер. Адтуль пасля малітваў вырушыць працэсія ў парафіяльны касцёл св. Асвальда. (AG) |