Кардынал Каспер: з новым Папам павінна прыйсці паветра жывога Касцёла |
18.03.2013 13:31 |
«У Лацінскай Амерыцы існуе жывая, моцная, творчая вера. Яна павінна прынесці ў Еўропу свежае і чыстае паветра жывога Касцёла», — так пракаментаваў абранне папы Францішка нямецкі кардынал Вальтэр Каспер у размове з выданнем «Mattino».
17 сакавіка, у сваім першым разважанні перад нядзельнай малітвай «Анёл Панскі», Пантыфік нагадаў пра кнігу кардынала Каспера, дзе гаворыцца аб Божай міласэрнасці. Гэтую кнігу нямецкі іерарх, як паінфармаваў у размове з «Corriere della Sera», даў кардыналу Хорхе Марыа Берголіа незадоўга да канклаву.
«Папа Францішак думае пра Касцёл пакорны, Касцёл, які шануе перакананні іншых», — упэўнены кардынал Каспер. Па словах іерарха, Пантыфік паказаў гэта ўжо падчас суботняй сустрэчы з журналістамі, удзяліўшы ім «маўклівае благаслаўленне». «Гэта значыць, што ён нікога не хоча змушаць і шануе кожнага», — адзначыў кардынал і дадаў, што гэта азначае «місіянерства, якое праводзіцца праз дыялог».
(AG)
|