Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Палітычныя дзеячы павіншавалі папу Францішка з абраннем на Святы Пасад
14.03.2013 14:20

Палітычныя дзеячы розных дзяржаў павіншавалі новаабранага Пантыфіка Францішка. «Упэўнены, што канструктыўнае ўзаемадзеянне паміж Расіяй і Ватыканам будзе і далей паспяхова развівацца на аснове хрысціянскіх каштоўнасцяў, якія нас аб’ядноўваюць», — напісаў у тэлеграме Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт, словы якога прыводзіць «Интерфакс», жадае Папу «добрага здароўя, дабрабыту і плённай дзейнасці па ўмацаванні міру, падтрымцы міжцывілізацыйнага і міжрэлігійнага дыялога».

«Ад свайго імя, ад імя аргенцінскага ўраду і народа нашай краіны хачу павіншаваць Вас з абраннем Пантыфікам Каталіцкага Касцёла», — піша ў віншаванні свайму суайчынніку Прэзідэнт Аргенціны Крыстына Фернандэс дэ Кіршнер.

«Выказваем самыя цёплыя пажаданні Яго Святасці папу Францішку», — піша Прэзідэнт ЗША Барак Абама. Прэзідэнт дадае, што гэты Папа — «абаронца бедных і патрабуючых і нясе любоў і спачуванне, якія натхняюць свет на працягу ўжо больш за 2 тысячы гадоў».

«Я падзяляю разам з хрысціянамі ў Лацінскай Амерыцы радасць таго, што ўпершыню адзін з іх пакліканы кіраваць Касцёлам», — адзначае канцлер ФРГ Ангела Меркель, словы якой прыводзіць ИТАР-ТАСС. Канцлер падкрэслівае, што «многія людзі, якія жывуць і за межамі каталіцкага хрысціянскага свету, чакаюць ад новага Папы, што ён укажа ім шлях, па якім трэба ісці, не толькі ў пытаннях веры, але і ў тым, што датычыць міру, справядлівасці і абароны стварэння».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме