Папа сустрэнецца з прадстаўнікамі свецкіх рухаў розных краін |
Святы Айцец |
15.05.2013 14:43 |
18–19 мая ў Рыме пройдзе Дзень свецкіх рухаў, новых супольнасцяў, асацыяцый і аб’яднанняў пад дэвізам «Я веру! Павяліч у нас веру». Для ўдзелу ў форуме зарэгістраваліся каля 120 тысяч чалавек са 150 рухаў з розных краін свету, у тым ліку і Беларусі. 19 мая ўдзельнікі сустрэчы збяруцца на Эўхарыстыі на плошчы Св. Пятра, якую ўзначаліць Папа. «У пяцідзясятую гадавіну пачатку Другога Ватыканскага Сабору не магло не адбыцца (...) сустрэчы з той касцёльнай рэчаіснасцю, якая з’яўляецца плёнам гэтага Сабору», — сказаў арцыбіскуп Рына Фізікела, распавядаючы пра гэтае мерапрыемства. Іерарх дадаў, што форум пройдзе ў вігілію Пяцідзясятніцы «на знак прысутнасці Духа Хрыста Уваскрослага, які кіруе сваім Касцёлам і евангелізацыйнай справай». (AG) |