Аргенцінскі іерарх: папа Францішак заўсёды быў біскупам сярод людзей |
14.05.2013 14:31 |
Папа Францішак абсалютна шчыры ў сваіх паводзінах, яны былі характэрныя для яго заўсёды, — прызнаўся чалавек, які ведае Пантыфіка 21 год — дапаможны біскуп архідыяцэзіі Буэнас-Айрэс Эдуарда Гарсія. «Што здзіўляе мяне больш за ўсё ў ім — гэта чалавек (...) з духоўнасцю незвычайна моцнай і незвычайна вялікай», — падзяліўся іерарх. Біскуп, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё, адзначае, што адносіны папы Францішка з Богам характарызуюць пяшчота і цеплыня, што перадаецца на яго штодзённую дзейнасць. «За час, праведзены ў Буэнас-Айрэсе, як арцыбіскуп ён заўсёды спрабаваў прымірыць сітуацыю, ніколі не даводзіць да крайнасці; яго вопыт паказвае, што Бог суправаджае нас, ідзе з намі, падтрымлівае нас, ведае нашы часы і заўсёды чакае адказу, змены, новага стаўлення», — лічыць аргенцінскі іерарх, дадаючы, што Папа разглядае сваё служэнне як місію бацькоўства. (AG) |