Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Жабрачка з Буэнас-Айрэса: кардынал Берголіа заўсёды мне ўсміхаўся
29.04.2013 15:35

62-гадовая Этэльвіна Санчэс, якая пакутуе на шматлікія хваробы і просіць міласціну ля катэдры ў Буэнас-Айрэсе, не ведала, радавацца абранню кардынала Берголіа на Святы Пасад ці не. «Ён вельмі добры. Заўсёды падыходзіў да мяне з увагай і ўсмешкай», — узгадвае Санчэс, якая сустракалася ля святыні са сваім біскупам на працягу 17 гадоў.

Сабраная міласціна ідзе на пражыццё жабрачкі. Пенсія, якую выплочвае ёй дзяржава, складае штомесяц 200 песа (каля 330 тыс. бел. руб.).

Журналістам жанчына распавяла, што сённяшні Папа шмат разоў падыходзіў да яе, каб дапамагчы, паразмаўляць і суцешыць. Яны віталіся, калі біскуп Берголіа праходзіў каля катэдры ў 10–11 гадзін раніцы. Яна малілася Ружанец, таксама і за яго, бо ён прасіў аб гэтым. Седзячы на сваім месцы, Этэльвіна Санчэс схілялася і казала: «Да пабачэння, ойча». А ён падыходзіў да яе і заўсёды казаў тое самае: «Маліся за мяне».

Калі жабрачка даведалася, што кардынал Берголіа стаў Пантыфікам, то не ведала, смяяцца ці плакаць. Спачатку яна ўзрадавалася, але потым жанчыне стала сумна, бо зразумела, што больш яго не ўбачыць. «Маю надзею, што адным днём ён прыбудзе сюды, і я з радасцю яго прывітаю», — дадала жанчына.

Паводле wiara.pl

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.