Былая супрацоўніца Пантыфіка: кожны чалавек для Папы важны суразмоўца |
25.04.2013 13:26 |
«Папа Францішак карыстаецца простай мовай, але з’яўляецца вялікім інтэлектуалам», — адзначыла журналістка Вірхінія Бонард, якая на працягу доўгіх гадоў супрацоўнічала з кардыналам Хорхе Берголіа ў якасці прэс-сакратара епіскапату Аргенціны. Па словах журналісткі, Святы Айцец «з’яўляецца вялікім мысляром». У размове з «La Stampa», на якую спасылаецца Ватыканскае радыё, былая супрацоўніца Папы заўважыла, што Пантыфік «стараецца знайсці словы, зразумелыя ў любым кутку планеты». Яна падкрэсліла таксама «салідную адукацыю» Святога Айца і яго захапленне літаратурай, асабліва класічнай, узгадаўшы, што «летам у Аргенціне ён заставаўся адзін у курыі, каб праводзіць свой вольны час за вучобай і малітвай». (AG) |