Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: будзем паважаць і любіць чалавечае жыццё |
Святы Айцец |
15.05.2013 13:29 |
Пра павагу і любоў да чалавечага жыцця напісаў папа Францішак у «Твітэры» 15 мая. «Гэта Бог дае жыццё. Давайце будзем паважаць і любіць чалавечае жыццё, асабліва ранімае жыццё ў мацярынскім улонні», — так гучаць словы Пантыфіка. А 12 мая перад нядзельнай малітвай «Rеgina Cаeli» Святы Айцец звярнуўся з асаблівым прывітаннем да ўдзельнікаў «Маршу за жыццё», які ў гэты дзень прайшоў у Рыме. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.