Папа Францішак адзначыў 25-годдзе біскупскага пасвячэння |
Святы Айцец |
27.06.2017 13:23 |
27 чэрвеня ў капліцы айцоў паўлінаў у Рыме папа Францішак цэлебраваў святую Імшу з нагоды 25-годдзя свайго біскупскага пасвячэння.
Напачатку святой Імшы кардынал Анджэла Санада, дэкан Кардынальскай калегіі, ад імя прысутных кардыналаў павінашаваў Святога Айца з юбілеем. У гаміліі Пантыфік заўважыў, што ў хвіліну свайго паклікання быў больш-менш ва ўзросце сабраных кардыналаў. Папа падкрэсліў, што, хоць некаторыя кажуць, што ў Касцёле кіруюць старыя людзі, аднак пакліканне пастыраў — быць старцамі, якія дзеляцца з маладымі сваімі марамі. «Яны не павінны быць закрытымі, яны пакліканы да адкрытасці, падобна старцу Сімяону і ўдаве Ганне», — сцвердзіў Пантыфік. Перад удзяленнем свайго пастырскага благаслаўлення Святы Айцец падзякаваў сабраным за супольную малітву, перапрасіў за свае грахі і маліўся аб вытрываласці ў веры, надзеі і любові. 20 мая 1992 г. Ян Павел ІІ прызначыў 55-гадовага кс. Хорхэ Марыя Бэрголіо дапаможным біскупам архідыяцэзіі Буэнас-Айрэс. Біскупскую сакру новы іерарх атрымаў 27 чэрвеня таго ж года з рук тагачаснага арцыбіскупа аргенцінскай сталіцы кардынала Антоніо Куарачына. Біскупскім дэвізам новага аргенцінскага іерарха сталі словы Miserando atque eligendo («Паглядзеў з любоўю і выбраў»). (kai/vgr) |