Папа Францішак пасрэднікам паміж дзвюма Карэямі? |
Святы Айцец |
25.05.2017 15:08 |
Пра гэта паведамляе ватыканскае выданне L’Osservatore Romano. Акрамя гэтага, італьянскае каталіцкае агенцтва ACI апублікавала 23 мая інтэрв’ю з арцыбіскупам Кімам, які сцвердзіў, што ў Рым яго накіраваў прэзідэнт Мун, католік па веравызнанні, каб прасіць папу Францішка аб «пасрэдніцтве». Падобны прыклад пасрэдніцтва Ватыкана паміж Кубай і ЗША меў месца ў снежні 2014 года. У выніку паміж дзвюма дзяржавамі былі адноўлены дыпламатычныя адносіны. «Мы верым, што гэта будзе магчыма», — сказаў старшыня епіскапату адносна тэмы пасрэдніцтва і падкрэсліў, што гаворка ідзе пра «сур’ёзны дыялог паміж Карэяй Паўночнай і Паўднёвай». З апошніх інтэрв’ю новага прэзідэнта Паўднёвай Карэі вынікае, што ён асцерагаецца павелічэння ваеннага напружання. Паводле КАІ |