Маніфестацыі ў абарону жыцця прайшлі ў Іспаніі |
08.04.2013 18:08 |
Вігілія ўрачыстасці Звеставання Пана ў многіх краінах адзначаецца як Дзень жыцця. Маніфестацыі пад дэвізам «„Так“ для жыцця» прайшлі ў розных гарадах Іспаніі, і іх падтрымалі каля 500 арганізацый. «Іспанскае грамадства патрабуе змены закона аб абортах, маючы на ўвазе абарону і клопат як пра жыццё ненароджанага дзіцяці, так і яго маці», — адзначаюць арганізатары маніфестацыі ў Мадрыдзе, чые словы прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Ініцыятары акцыі заклікалі да спынення «індустрыі смерці», якая прыносіць мільённыя даходы абартыўным клінікам, і нагадалі палітыкам пра іх перадвыбарныя абяцанні. (AG) |