Іспанія пра сардэчнасць і блізкасць новага Папы |
19.03.2013 20:59 |
Выданне «El País», якое цытуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, адзначае, што восем гадоў таму на інаўгурацыю Бэнэдыкта XVI не прыехаў прэм’ер Іспаніі Хасэ Запатэра, прыхільнік секулярызму і радыкальнага антыклерыкалізму. Аднак сёння, гаворыцца ў выданні, урад краіны мае шмат агульных пунктаў з новым Папам. Прэм’ер Марыяна Рахой спадзяецца, што адносіны паміж Іспаніяй і Апостальскай Сталіцай умацуюцца на аснове такіх каштоўнасцяў, як жыццё, годнасць чалавека, свабода, мір і справядлівасць. (AG) |