Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Іспаніі выходзяць у свет кнігі папы Францішка
02.04.2013 21:48

У Іспаніі апублікавана кніга папы Францішка «Сапраўдная ўлада — гэта служэнне» («El verdadero poder es el Servicio»), якая выйшла ў свет у бытнасць Пантыфіка арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, у 2007 г. Кніга прадстаўляе асноўныя прынцыпы хрысціянскага служэння людзям.

Як паведамляе Седмица.ru, аўтар, следуючы прыкладу Хрыста, які прыйшоў, каб служыць, апісвае служэнне як адзін з важнейшых жыццёвых прынцыпаў. Будучы Папа паказаў у кнізе, што святарскае служэнне людзям з’яўляецца важным сведчаннем веры.

Частка кнігі прысвечана разважанням пра Маці Божую, тэме дыялога паміж культурамі, уключае гаміліі на Вялікдзень.

Адразу пасля публікацыі гэтай кнігі выдавецтва «Publicaciones Claretianas» абвясціла аб публікацыі наступнай працы Папы пад назвай «Адкрыты розум, веруючае сэрца» («Mente abierta, corazón creyente»). Кніга складаецца з 4 частак. Першая паказвае сустрэчу з Хрыстом праз дыялогі з Евангелля. Другая прысвечана сучаснаму жыццю Касцёла і новай евангелізацыі, трэцяя — слабым і моцным бакам Касцёла на сённяшнім этапе. Апошняя частка прысвечана малітве.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме