Кнігі новаабранага Папы б’юць рэкорды продажу |
Святы Айцец
|
20.03.2013 12:25 |
Сённяшні папа Францішак напісаў у цэлым 11 кніг. Першая з іх выйшла ў 1982 г. і называецца «Разважанні для вернікаў».
На працягу толькі першых дзвюх гадзін пасля абвяшчэння імя новага Папы 13 сакавіка карыстальнікі сайта Bajalibros.com набылі больш за тысячу лічбавых кніг Папы і пра яго. У наступныя два дні, паведамляе Седмица.Ru, кнігі кардынала Хорхе Марыа Берголіа замаўлялі ў Лацінскай Амерыцы, ЗША, краінах Еўропы.
Іспанскае каталіцкае выдавецтва Publicaciones Claretianas паведаміла пра хуткі выхад у свет кнігі «Сапраўдная ўлада ў служэнні», якая складаецца з пасланняў і зваротаў кардынала Берголіа да вернікаў да яго ўзыходжання на Святы Пасад.
Пасля першай кнігі сённяшняга Папы, якая выйшла ў 1982 г., у 1986 г. з’явілася кніга «Разважанні аб апостальскім жыцці», у 1992 — «Разважанні надзеі», у 1998 — «Дыялогі паміж Янам Паўлам ІІ і Фідэлем Кастра», у 2003 — «Выхаванне: патрабавальнасць і запал», у 2004 — «Радзіма на плячы», у 2005 — «Нацыя, якую трэба пабудаваць», у 2006 — «Карупцыя і грэх» і «Пра абвінавачванне сябе», у 2007 — «Сапраўдная ўлада ў служэнні», у 2012 — «Адкрыты розум, веруючае сэрца».
(AG)
|